Блок марак з выявай слонімскай сінагогі можна набыць на інтэрнэт-аўкцыёне ebay.
Марка выпушчана ў Ізраілі і прысвечана Халакосту — масаваму знішчэнню яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны. На ёй размешчана выява запаленай свечкі і сінагогі ў Слоніме.
Сінагога ў Слоніме была пабудавана ў стылі барока ў 1642 годзе, падчас росквіту культуры і мастацтва яўрэйскага народа на беларускіх землях. Яна дзейнічала да 1940 года. Гэта адзіная сінагога ў Беларусі, дзе захаваўся ўнутраны дэкор.
У мястэчках і Слоніме да вайны пражывала каля 25 тысяч яўрэяў, з іх каля 16 тысяч — у самім горадзе. Падчас вайны паміж ракой Шчарай і каналам Агінскага ў Слоніме было створана гета. Амаль усё слонімскае яўрэйскае насельніцтва было вынішчана фашыстамі.
Фота ebay