Грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!» прадстаўляе другую частку арт-праекта «Словы мацней». У межах праекта кожную сераду ў 20:00 на нашым ютуб-канале будуць з’яўляцца відэаролікі, у якіх сучасныя беларускія аўтары чытаюць свае творы. У першым роліку свой верш «Анклаў» чытае паэт, перакладчык і музыка Віталь Рыжкоў.
Для ўсіх, хто згубіўся ў сваім унутраным горадзе, каму не хапае энергіі, каму цяжка знайсці сілы і натхненне, каму баліць; для тых, хто не ведае, як выказаць свае пачуцці; для тых, хто верыць, і хто, ужо перастаў верыць; для тых, хто марыць, каб працягваць марыць; для тых, каму кожны дзень — змаганне, і для тых, хто перастаў ці ніколі не спрабаваў змагацца — усім-усім беларусам у Беларусі і за мяжой абавязкова для праслуховання.
Таму што гэтыя вершы — самы лепшы доказ таго, што словы мацней.
А яшчэ таму, што гэта сапраўднае відовішча — як аўтар чытае свой уласны твор — якое, між іншым, не так і лёгка ўбачыць ужывую ў сучасных умовах.
Глядзіце, натхняйцеся і дзяліцеся відэаролікамі!
Нагадаем, у першай частцы праекта «Словы мацней» сучасныя дзеячы культуры, якія пацярпелі ад пераследу і ўціску за культурніцкія акцыі пасля выбараў прэзідэнта 2020 года, чыталі творы сваіх папярэднікаў, асуджаных у сталінскія часы.
Для зручнасці мы сабралі ўсе ролікі праекта ў адзін плэйліст. Раім паслухаць.
А для тых, каму мала відэа, і хто хоча ўгледзецца-ўдумацца ў кожнае слова, публікуем верш, які чытае Віталь Рыжкоў.
Анклаў
Віталь Рыжкоў — нарадзіўся 28 красавіка 1986 г. ў Магілёве. Скончыў аўтамеханічны факультэт БРУ (Магілёў). Фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН-цэнтру, прысвечаных стагоддзю газеты «Наша Ніва» (2007) і памяці К. Шэрмана (2009). Пераможца паэтычных слэмаў у Беларусі і Украіне, лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2008), прэміі імя М. Багдановіча «Дэбют». Аўтар кнігі «Дзверы, замкнёныя на ключы» (2010), з дапаўненнямі перавыдавалася ва ўкраінскім выдавецтве «Крок» (Тэрнопаль) у 2014 годзе. Мае ўласны музычны рэп-праект Angst.