• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.12.2021 | Грамадства

«У краіне, дзе няма павагі да гісторыі, дастаткова цяжка з аховай такіх месцаў». Як ушаноўваюцца Слуцкія могілкі

Па звестках гісторыкаў і краязнаўцаў Слуцкі некропаль, што месціцца па вуліцы 14 Партызан, мае не менш за 400 год і займае плошчу 5,6 га. З 1981 года могілкі закрытыя для пахаванняў. На сённяшні дзень гэта адзіны значны гарадскі некропаль. Пра таямніцы слуцкага некропаля, значнасць слуцкіх могілак як гістарычнага месца і тое, у якім стане яны знаходзяцца зараз, пагаварылі з краязнаўцай са Слуцка Верай Грабоўскай. Яна вядзе гістарычную суполку «Старыя помнікі Слуцка», сайт oldpomnik.by і працуе над лічбавай мапай старых пахаванняў у горадзе.


Вера Грабоўская.jpg

Цікавасць да гісторыі ў Веры з’явілася ў 6-м класе пры вывучэнні гісторыі старажытнага свету. «У 11 класе я здала гісторыю як іспыт па выбару. На жаль, у той час прэстыжна было паступіць на юрыста ці эканаміста, таму я стала эканамістам у галіне міжнародных зносінаў. Але потым усё роўна вяртаешся да таго, з чаго ўсё пачыналася», — распавядае Вера.

— Чаму Вы вырашылі заняцца папулярызацыяй слуцкага краязнаўства?

— На слуцкіх могілках у мяне пахавана шмат сваякоў, і аднойчы я вырашыла заняцца генеалогіяй сваёй сям’і. Сутыкнулася з праблемай: у нашых архівах захавалася не так шмат неабходных дакументаў, асабліва па Слуцкаму павету канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Пошук часта прыходзіў у тупік, было немагчыма знайсці ніякіх зачэпак.

І ў нейкі момант стала зразумела, што пахаваных людзей магу шукаць не толькі я. Узнікла ідэя алічбоўкі: размясціць фота помнікаў з іх надпісамі ў інтэрнэт. Пазней была створана суполка Старыя помнікі ў Слуцку, і каб людзей не палохаць тэмай могілак, я вырашыла разбавіць інфармацыю гісторыяй горада, і не згадваць некропаль у назве.

Некаторыя помнікі мне прыйшлося ачысціць ад моху і зямлі, каб прачытаць надмагільныя надпісы. Але ў асноўным, я выкладваю інфармацыю, а ўжо потым знаходзяцца валанцёры, якія прыводзяць месца пахаванняў у прымальны выгляд.

У 2019 г. упершыню ў рамках X Фэста экскурсаводаў я правяла аглядную экскурсію па слуцкіх могілках, паказала і расказала пра пахаванні канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Экскурсія выклікала вялікую цікавасць, сабралася каля 40 чалавек. Здавалася, гэта будзе штогадовай традыцыяй і для нашага горада. На жаль, праз пандэмію і іншыя падзеі з 2020 г. дадзены Фэст не праводзіцца.

экскурсія.jpg
Падчас экскурсіі

— Ці лёгка вам складаць генеалагічнае дрэва?

— Пачаўшы аднойчы, цяжка спыніцца потым. І кожны, хто гэтым займаецца, пагодзіцца са мной, што часам здараюцца цуды: ты атрымліваеш інфармацыю, калі не чакаеш. Напрыклад, ты можаш узяць велізарную кнігу ў архіве і проста наўздагад адкрыць патрэбную табе старонку.

—Якія людзі, пахаваныя у Слуцку, адыгралі значную ролю ў гісторыі Беларусі?

— Я б вылучыла Альгерда Абуховіча (1840-1898), беларускага байкапісца, і Тадэвуша Вайніловіча (1804-1878), слуцкага павятовага маршалка, дзядзьку Эдварда Вайніловіча, заснавальніка Чырвонага касцёла ў Мінску.

магіла альгерда абуховіча.jpg
Магіла Альгерда Абуховіча

Таксама важна адзначыць тых, хто пахаваны на мемарыяле і ў брацкіх магілах. Людзі, якія аддалі свае жыцці ў Вялікую Айчынную вайну. Сярод іх — мірныя жыхары, вайскоўцы, многія з іх нават не нарадзіліся ў Слуцку. Вялікі боль у тым, што мы не ведаем імёны ўсіх герояў. У адной магіле пахавана 340 байцоў, якія загінулі пры вызваленні Слуцка ў 1944 г, а ў другой — 14 тыс. чалавек, якія загінулі ў лагеры. Інфармацыі пра гэта на помніках няма, таму людзі не ўяўляюць усіх маштабаў катастрофы.

Сярод выбітных людзей варта ўзгадаць настаўнікаў Слуцкай гімназіі, якія выхавалі мноства годных людзей. І шмат іншых гараджан, якія, магчыма, не адыгралі значную ролю ў гісторыі краіны, але свайго горада — дакладна.

тадэвуш вайніловіч.jpg
Магіла Тадэвуша Вайніловіча

— Каму належыць найстарэйшая магіла ў Слуцку?

— З тых надмагілляў, якія бачым і можам прачытаць, можна вылучыць кальвініста Міхаіла Ванноўскага, рэктара Слуцкай гімназіі, які памёр у 1827 г, а нарадзіўся ў 1761. У яго было 3 сыны: Леапольд (пам. 1849), Канстанцін (пам. 1833) і Феліцыян (пам. 1872), якія таксама былі настаўнікамі гімназіі і пахаваны побач. Леапольд потым змяніў свайго бацьку на кіруючай пасадзе. Пры ім павятовае вучылішча было пераўтворана ў гімназію. Па ўспамінах многіх сучаснікаў, яны ўсе былі высокаадукаванымі людзьмі і, як кажуць, настаўнікамі ад Бога. Жылі ў драўлянай хаце побач з гімназіяй. У мясцовым кальвінскім зборы пасля смерці Леапольда Ванноўскага вісела памятная дошка ў ягоны гонар. Але касцёл быў разбураны падчас Другой Сусветнай вайны, а канчаткова знесены ў пачатку 1960-х гг., нічога не захавалася. Надмагілляў першай паловы XIX ст. на могілках, як спявае Ганна Шаркунова «мала, але ёсць».

— Адна з самых адметных магіл у Слуцку належыць Люцыне Ордзе (Рудкоўскай). Ці змаглі Вы даведацца аб тым, кім была тая жанчына? Якія здагадкі ёсць аб яе радаводзе?

магіла Люцыны Арды.jpg

— Гэта сапраўды загадкавая гісторыя. Цікавае, вядомае прозвішча, цікавае надмагілле. З iм звязана шмат легенд. Яна памерла ў 1903 г., пражыўшы 77 год. Кажуць, ці то яна была балярынай, ці то жонкай сына мастака Напалеона Орды, ці маці ксяндза, які ўсе свае зберажэнні патраціў на гэты помнік. Ці была яна балярынай невядома, другая версія адпадае, яна не магла быць жонкай сына Напалеона Орды па ўзросце, жонка Вітольда — Леанціна Орда (1861-1886), проста падобнае імя.

Люцына Арда2.jpg

Таксама я звязвалася з музеем Напалеона Орды і людзьмі, якія займаюцца яго генеалагічным дрэвам. Ніхто не ведае нічога пра Люцыну. Версія наконт таго, што Люцына — маці ксяндза, больш рэальная. Напрыклад, у Гродне у XVIII ст. быў ксёндз Фелікс Орда. А часта такі від дзейнасці пераходзіць ад бацькі да сына. Таксама ў родзе Руткоўскіх (дзявочае прозвішча Люцыны) былі ксяндзы. Напрыклад, Юльян Руткоўскі, які памёр у 1905 г. у в. Паланэчка. І Напалеон Орда там таксама быў у свой час, намаляваў карціну «Палац Радзівілаў у Паланэчцы». Вось такія супадзенні. Спадзяюся, мы яшчэ даведаемся, хто ж гэтая загадкавая дама і чыя яна сваячка.

— Ці дастаткова, на Ваш погляд, ахоўваюцца могілкі ў Слуцку?

— За воінскімі пахаваннямі замацаваны гарадскія прадпрыемствы, якія даглядаюць іх, да 9 мая ўскладаюць вянкі. Таксама ў каталіцкай частцы могілак перыядычна прыбіраюць каталікі.

Могілкі адносяцца да ЖКГ, гэта іх абавязак сачыць за парадкам, своечасова ажыццяўляць уборку і ў такім выпадку, яны могуць больш аператыўна выявіць акты вандалізму і звяртацца ў міліцыю. Але на практыцы ўсё не так ідэальна.

Могілкі зачынены для новых пахаванняў з верасня 1981 г., і яны не ахоўваюцца. У iх няма гісторыка-мемарыяльнага ці гістарычнага статусу, брама XIX ст. на тэрыторыі могілак таксама не з’яўляецца помнікам архітэктуры.

брама.jpg
Брама XIX ст. на тэрыторыі могілак

У краіне, дзе няма павагі да гісторыі, дастаткова цяжка з аховай такіх месцаў. Увесь час на могілках збіраюцца аматары выпіць, нейкая сумнеўная моладзь, якая аблюбавала месца, дзе знаходзіцца кімсьці прыдуманая назва «магілка вампіра». Там адбываецца разбурэнне помнікаў, нанясенне надпісаў, варварскае стаўленне да пахаванняў выбітных людзей. Там жа знаходзiцца магiла члена Ваеннай рады генерала Міхаіла фон Мевеса, яго помнік размаляваны.

магіла фон мейеса.jpg

— На Ваш погляд, ці можа слуцкі некропаль ў перспектыве стаць такім жа важным помнікам, як фарныя могілкі ў Гродна?

— Важным для нашага горада — хочацца спадзявацца. Старыя пахаванні суседнічаюць з навейшымі без належнай павагі да сябе, гадамі руйнаваліся, выкідваліся старадаўнія агароджы, крыжы. Занадта шмат згублена. Я лічу, што варта было б зрабіць інфармацыйны стэнд перад уваходам на могілкі, карту з найбольш цікавымі пахаваннямі, размясціць QR-коды са спасылкай на артыкулы пра пахаваных людзей. Гэта зробіць могілкі больш інфарматыўнымі, але вонкавы выгляд ужо мала чым можна выправіць.

— Якія ў Вас далейшыя планы адносна свайго праекта?

—У планах стварыць мапу старых пахаванняў. Пакуль я толькі пачала гэтую справу. Розныя прылады і камеры мабільных тэлефонаў маюць хібнасць у вызначэнні каардынат пахаванняў, якія знаходзяцца блізка адно ад аднаго, таму даводзіцца карэктаваць іх уручную. Таксама планую ў далейшым прыцягнуць гарадскія арганізацыі да шэфства над старымі пахаваннямі, не только вайсковымi: гімназію над пахаваннямі настаўнікаў, медыцынскі каледж — лекараў.

Кацярына Ганчарэнка, budzma.org

Фотаздымкі аўтара і з архіва Веры Грабоўскай

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык

34-гадовай дзяўчыне інкрымінуюць арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет

Гэтая гісторыя не пра тое, як чалавек доўга і мэтанакіравана ішоў да сваёй мэты — стаць знакамітым. Яна аб іншым....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць

У аўдыёфармаце выйшла кніга Адама Глобуса «Дамавікамерон» на kamunikat.org. Зборнік кароткіх гісторый Адама...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко

Рэдактар Андрэй Скурко пераклаў знакамітую казку Карнея Чукоўскага, знаходзячыся ў зняволенні. Пра гэта напісала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык
    Грамадства
    «У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    Грамадства Літаратура
    «Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць
    Грамадства Літаратура
    «Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко
    Культура
    «Біша бо іх із града крэпка». Абліччы Анастасіі Слуцкай
    Грамадства
    «Партрэт з памяці»: Віслава Шымборска ў вершах і беларускіх перакладах. «Прастора польскай культуры» запрашае на анлайн-вечарыну
    Грамадства Адукацыя
    «80% настаўнікаў былі ў жудасным стане». Эксперт — аб тым, што цяпер адбываецца са школьнай адукацыяй у Беларусі і што з ёй не так
    Культура
    Сплаў авангардызму і мадэрнізму
    Грамадства
    Рэшткі былой сядзібы ў Ручыцы, што на Вілейшчыне, унеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
    Грамадства
    Памёр паэт Дзмітро Паўлычка
    Грамадства Кіно Асоба
    «У кожным фільме ёсць частка мяне». Факты з жыцця і фільмаграфія Міхаіла Пташука
    Грамадства Каляндар
    Каляндар з 30 студзеня па 5 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Вандруем разам
    Мілыя сцежкі ў парку Рэпіхава
    Грамадства Літаратура
    «Мне важна, каб верш нагадваў фрыджазавае сола»: паэт і музыка Віктар Сямашка — пра сваю новую кнігу і беларускі авангард
    Грамадства
    Экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш выйшлі на свабоду

Афіша

  • 01.02

    Спектакль у авангардным тэатры Komuna Warszawa ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай

  • 31.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 31.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 31.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 31.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 31.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 31.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 31.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип