• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.10.2021 | Гісторыя Літаратура Асоба

«Мне здалося, што смерць падышла да мяне». Лёсы расстраляных паэтаў: Ізі Харык

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года была адной з самых страшных начэй для Беларусі. У гэтую ноч бальшавіцкія каты пазбавілі нашу краіну голасу — голасу сумлення — расстраляўшы 26 беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў. 26 жыццяў. Дзясяткі кніг. Сотні вершаў. Адна беларуская культура, якая і па сёння перажывае гэтую вялікую страту. Да гадавіны «Ночы расстраляных паэтаў» «Новы Час» расказвае пра некаторых з тых, чые вершы ўжо больш за 80 гадоў шапочуць хвоі ў курапацкім лесе.

Ізі Харык


izi.jpg

Іцхак (Ісак) Давыдавіч Харык быў такім папулярным, што мог, не раўнуючы цяперашні Някляеў, збіраць стадыёны. Выдатны паэт, майстар формы, ён заслужана карыстаўся поспехам і мог бы шмат чаго яшчэ прыўнесці ў беларускую паэзію, калі б не заўчасная трагічная смерць: Ізі Харык быў адным з тых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, якіх гвалтоўна пазбавілі жыцця ў 1937 годзе.

Але ўсё па парадку. Паводле афіцыйных даных, нарадзіўся Іцхак Харык 17 сакавіка 1898 г. у вёсцы Зембін Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Чаму «паводле афіцыйных даных»? Таму што ёсць версія, што Харык «скараціў» сабе два гады, калі захацеў ажаніцца з Дзінай Матлінай, з якой розніца ва ўзросце была больш за 10 гадоў.

Вучыўся ў хедары (пачатковай яўрэйскай школе) і ў народнай школе Зембіна. З 19 гадоў стала жыў у Мінску, дзе паступіў у медыцынскі інстытут (1921), але праз год кінуў — відаць, вырашыўшы, што не бываць яму медыкам. Але яшчэ да таго паспеў папрацаваць рабочым, пекарам і аптэкарам. А вось сваю літаратурную «зорку» Ізі Харык займеў афіцыйна — скончыўшы Маскоўскі ўніверсітэт.

У 1919 годзе пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію, і з таго моманту пачаўся «камуністычны» перыяд яго жыцця: Харык стаў шчырым будаўніком савецкага сацыялізму. З 1928-га паэт — частка рэдакцыі часопіса «Штэрн», які пасля ён узначальваў. Рэдакцыя «Штэрна» месцілася ў Мінску на вул. Рэвалюцыйнай, 2, і гэты будынак, дарэчы, захаваўся да гэтага часу — што праўда, без аніякай памятнай шыльды.

Плённы мінскі перыяд адзначыўся для паэта не толькі ўздымам кар’еры і новымі вершамі, але і асабістым жыццём: нягледзячы на розніцу ва ўзросце, Дзіна Матліна такі дала згоду на шлюб, і амаль адзін за адным у пары нарадзіліся двое хлопчыкаў — Юлік (1934) і Давід (1936), лёс якіх пасля арышту бацькоў застаўся невядомым. Нейкі час сям’я жыла ў новабудзе ў самым цэнтры Мінска, на вул. Савецкай, 148 — на гэтым месцы зараз знаходзіцца рэдакцыя газеты «Вечерний Минск».

Як і многія паэты таго часу, Ізі Харык пісаў «гімны» камуністам і ГПУ, а ў 1936 г. быў адным з суаўтараў вершаванага ліста «Вялікаму Сталіну ад беларусаў» — разам з Андрэем Александровічам, Петрусём Броўкам, Пятром Глебкам, Якубам Коласам і Янкам Купалам. Адначасова ж клапаціўся пра маладых паэтаў і дапамагаў ім. Зрэшты, наколькі шчырым было першае і другое, можна ўбачыць у яго вершах, дзе не-не ды і прамільгнуць «акрываўленыя» радкі.

Творчая спадчына паэта досыць вялікая: яшчэ пры жыцці ён меў 11 кніг — зборнікаў і паэм, — першая з якіх, «Трапятанне», выйшла ў Мінску ў 1922 годзе. Пісаў на ідышы і перакладаў на ідыш беларускамоўных аўтараў. Яшчэ 9 зборнікаў яго вершаў у перакладах на рускую і беларускую мову выйшлі пасля яго смерці. У 2008 г. выйшла дзвюхмоўная кніга «Туга па чалавеку» — арыгінальныя вершы Ізі Харыка на ідышы з перакладамі на беларускую. А ў 2017 годзе ў межах праекта «(Не)расстраляная паэзія» беларуская спявачка Света Бень запісала дзве песні на вершы паэта: «У шэрым змроку» і «Век настане такі...».

Ізі Харыка не стала ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — сумнавядомую ноч для беларускай культуры. Абвінавачаны ва «ўдзеле ў контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай дзейнасці», ён быў расстраляны па загадзе вайсковай калегіі Вярхоўнага суда СССР, прычым імёны катаў і забойцаў вядомыя: ордэр на арышт падпісваў наркам унутраных спраў БССР Барыс Берман, арыштоўваў малодшы лейтэнант Шэйнкман, катавалі той жа Шэйнкман і сяржант Кунцэвіч. Вядома, што пасля катаванняў у мінскай турме Ізі Харык біўся галавой аб сцяну і пытаў: «За што?»

Рэабілітаваны ў 1956 годзе. Удаве паэта Дзіне Харык некалькі разоў давялося звяртацца да кіраўнітцва краіны, каб мець пенсію. За яе прасілі беларускія паэты Максім Танк і Пятрусь Броўка. Дзіна Харык правяла ў зняволенні 9 гадоў.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

Апошнія навіны

    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип