Сольныя выступы Касі Камоцкай пройдуць на працягу лютага па Беларусі

Каралева беларускай бардаўскай песні Кася Камоцкая завітае ў Навагрудак 14 лютага. Выступ пройдзе ў будынку гістарычна-краязнаўчага музея па адрасе: вул. Гродзенская, 2 і распачнецца а 15-й гадзіне.

Уваход вольны.

У Доме культуры в.Зялёны Бор Смалявіцкага раёну Мінскай вобласці артыстка выступіць 19 лютага. Пачатак а 19-й.

Канцэрты адбудуцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: ,