Скончыўся шосты сезон працы «Кажанаполіса»

Вось і скончыўся чарговы 6-ты сезон працы «Кажанаполіса». Сезон атрымаўся няпросты. Усе пачалося з таго, што мы былі вымушаныя шукаць новае памяшканне — вялікі дзякуй Ліцэю БДУ, які ласкава згадзіўся нас прыняць, паведамляецца на старонцы «КажанПоліс» у facebook.


331780544_1388055915353536_132440801385887011_n.jpg

Падчас сезона мы атрымалі больш за 220 зваротаў з розных куткоў Беларусі, а таксама, традыцыйна, з некаторых гарадоў замежжа. У прыватнасці, да нас звярталіся з Вільнюса і Алматы). Да «Кажанаполіса» агулам даехала 165 жывел. Большасць з іх складалі двухколерныя кажаны (Vespertilio murinus), з Салігорска пад’ехала вялікая калонія рудой вячэрніцы (Nyctalus noctula). Акрамя таго, да нас траплялі познія кажаны (Eptesicus serotinus), вадзяныя начніцы (Myotis daubentonii), паўночныя кажанкі (Eptesicus nilssonii), міжземнаморскія нетапыры (Pipistrellus kuhlii) і бурыя вушаны (Plecotus auritus).

342341652_572103141685921_8136414844954715245_n.jpg

342188634_6071041819616737_4326789324571107997_n.jpg

На мінулым тыдні частка кажаноў была выпушчана на нашым традыцыйным месцы на Цнянскім вадасховішчы з удзелам людзей, якія прымалі ўдзел у нашай працы.

342203500_1003939683830806_4710472971998122977_n.jpg