• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.06.2022 | Грамадства Беларусы свету

Упершыню абраны Спецдакладчык па пытанні аб абаронцах навакольнага асяроддзя. Прычым тут Беларусь?

23-24 чэрвеня ў Жэневе праходзіць пазачарговая Сустрэча Бакоў Орхускай Канвенцыі. На ёй упершыню быў абраны Спецыяльны дакладчык па пытанні аб абаронцах навакольнага асяроддзя – гэта новы ўнікальны механізм, закліканы абараніць экаактывістаў. Хто ім стаў і чаму гэта важна і для Беларусі?


Мишель Форст.jpg

Што за Орхуская канвенцыя?

Орхуская канвенцыя – гэта міжнароднае пагадненне, якое забяспечвае абарону экалагічных правоў. Канвенцыя прадугледжвае права грамадскасці на ўдзел у прыняцці экалагічна значных рашэнняў, у тым ліку права на ўдзел на самым раннім этапе, права на падачу і разгляд усіх заўваг і прапановаў, а таксама на тое, каб заўвагі і прапановы грамадскасці былі ўлічаныя пры прыняцці канчатковага рашэння. У адпаведнасці з палажэннямі Канвенцыі любыя формы пераследу і ціску на актывістаў, якія рэалізуюць свае экалагічныя правы, недапушчальныя. Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай Орхускай канвенцыі з 2001 года.

У 2017 годзе бакі Канвенцыі прызналі пераслед антыядзерных актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС, парушэннем Канвенцыі. А ў жніўні 2021 года па палітычных матывах была ліквідаваная найстарэйшая экалагічная грамадская арганізацыя Беларусі – грамадскае аб'яднанне «Экадом». У кастрычніку таго ж года Сустрэча Бакоў прызнала ліквідацыю «Экадома» першым у гісторыі Канвенцыі выпадкам пераследу і прыгнёту НДА за яго дзейнасць, запатрабаваўшы аднавіць легальны статус арганізацыі. Аднак беларускае чынавенства не зрабіла гэтага, і з 1 лютага 2022 года Беларусь была абмежавана ў асаблівых правах і прывілеях згодна з Орхускай канвенцыяй.

Нягледзячы на тое, што Беларусь пагражала выхадам з Канвенцыі, яна працягвае заставацца яе бокам, і мандат спецыяльнага дакладчыка будзе распаўсюджвацца і на нашу краіну.

Чым будзе займацца спецдакладчык?

Гэты механізм створаны для хуткага рэагавання ў выпадках пераследу і ціску на экаактывістаў, паколькі такія выпадкі з'яўляюцца істотным парушэннем палажэнняў Канвенцыі і патрабуюць неадкладнай рэакцыі, якая ўяўляецца немагчымай пры разглядзе справаў у агульным парадку.

У адпаведнасці з Мандатам, Спецдакладчык будзе прымяняць дыпламатычныя меры і інфармацыйна мабілізаваць грамадскасць для абароны любой асобы, якая падвяргаецца пераследу, пакаранням і прыгнёту або знаходзіцца пад немінучай пагрозай пераследу за спробы ажыццявіць свае правы ў адпаведнасці з Орхускай канвенцыяй.

Сустрэчаю Бакоў канвенцыі кансэнсусам спецдакладчыкам быў абраны Мішэль Форст. З 2014 па 2020 год Форст быў спецыяльным дакладчыкам ААН па пытанні аб становішчы праваабаронцаў. На пасадзе спэцдакладчыка Мішэль шмат працаваў з міжнароднымі і нацыянальнымі праваабарончымі арганізацыямі. У 2019 годзе ён сустракаўся з праваабарончай супольнасцю ў Мінску, дзе зазначыў: «Я ўпэўнены, што да канца свайго жыцця буду знаходзіць новыя спосабы абараняць праваабаронцаў, бо гэта тое, што я лічу справай свайго жыцця незалежна ад мандата».

Таксама на пазачарговай Сустрэчы Бакоў адбыўся круглы стол, прысвечаны пытанням аховы экаактывістаў, дзе была прадстаўлена і сітуацыя з экаправаабаронцамі і ЭкаНДА ў Беларусі.

Пераслед экаактывістаў – не рэдкасць. Паводле Global Witness Report, за перыяд з 2012 па 2020 год ва ўсім свеце было забіта 1540 экаактывістаў, што праводзілі мірныя акцыі супраць несправядлівай, дыскрымінацыйнай, карумпаванай палітыкі, якая наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю.

Сярод мноства справаў па пераследу і прыгнёту экаактывістаў у Беларусі вы можаце памятаць выпадкі ціску на актывістаў, што выступалі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце, антыядзерных актывістаў і актыўных жыхароў Светлагорска, якія пратэстуюць супраць шкоднай вытворчасці Светлагорскага ЦКК. Больш за тое, нагадаем, што пасля 2020 года было ліквідавана ці прымушана да самаліквідацыі каля 70 беларускіх экалагічных арганізацый, а сярод палітвязняў сёння ёсць не менш за дзесяць экаактывістаў. Гэта значна панізіла магчымасці беларусаў атрымліваць незалежную экспертную інфармацыю аб рэальным экалагічным становішчы ў краіне і яго ўплыве на людзей, а абараняць свае правы і прыроду стала яшчэ складаней.

Паводле прэс-рэлізу

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM