У Мінску паўтарыўся тэмпературны рэкорд. Паветра нагрэлася да + 35,8°С

Учора ў сталіцы паўтарыўся гістарычны тэмпературны рэкорд — паветра нагрэлася да +35,8°С. Такая ж тэмпература была зафіксавана толькі 6 гадоў таму — у жніўні 2015-га.

001.jpg

100-гадовы тэмпературны рэкорд на днях быў пабіты ў Гомельскай вобласці. У Акцябрскім раёне метэаролагі зафіксавалі тэмпературу +36,6°С.