Журы прэміі імя Францішка Багушэвіча разгледзела дасланыя заяўкі і зацвердзіла поўны спіс намінаваных твораў за 2024 год. Прэмія ўручаецца за творы, што адлюстроўваюць гісторыю, культуру і духоўную спадчыну Беларусі. Згодна з новым падыходам, на прэмію намінаваліся не толькі кнігі, але і артыкулы, падкасты, відэа/відэацыклы, кіно ды іншыя формы твораў, што адпавядаюць мэтам прэміі, піша Беларускі ПЭН.
Такім чынам, поўны спіс прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2024 год складаецца з усіх дасланых твораў, адпаведных тэхнічным крытэрыям.
«Мое баба — діректор морга» — Вольга Аполька (Голя з Ополя) (самвыдат, 2024 год);
«Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» — Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч (фонд Kamunikat.org, 2024 год);
«Занзібар. Сталенне маладой душы» — Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна», 2024 год);
«Стагоддзе НН» — Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна», 2024 год);
«Экспэдыцыя Вацлава Ластоўкага 1928 году. Захаваная спадчына» — Вольга Лабачэўская (выдавецтвы Skaryna Press і Czabor Publishing, 2024 год);
«Дарога 360» — Падарожны 1, Падарожны 2, Падарожны 3, Падарожны 4 (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтараў не абвяшчаюцца публічна);
«Савецкая Беларусь» — Ганна Севярынец (выдавецтва Czabor Publishing, 2024 год);
«Развітанне з Бацькаўшчынай» — Святлана Захарчук (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтараў не абвяшчаюцца публічна).
Тэлевізійны праект Белсат «Вусы Скарыны» — аўтар і вядоўца праекта Цімафей Акудовіч;
«Цікавы падкаст» — аўтаркі і вядоўцы падкасту Любоў Вераніцына і Надзея Равінская (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу не абвяшчаюцца публічна);
Тэлевізійны праект Белсат «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» — аўтарка і вядоўца праекта Кацярына Ваданосава;
Падкаст «Чарцяжы свабоды» («Чертежи свободы») 1 сезон — аўтаркі і вядоўцы падкасту Кацярына Дзяйкала і Кацярына Кузняцова;
Youtube-праект «Гэта топ!» — аўтары праекта Аляксандр Івулін, Рыгор Астапеня;
Youtube-праект «Загляне сонца» — аўтар праекта Мікіта Мелказёраў;
Мультымедыйны праект «POKUĆ» — аўтарка Надзея Саяпіна;
Артыкулы для Litradio з цыкла «Аргентынскі пасьянс»: «Частка I. Рэканструкцыя Фларыяна», «Частка II. Дзве полькі ў Карлас Пас» — аўтарка Ганна Янкута;
Цыкл youtube-лекцый «Беларусь як тэкст» — аўтарства каманды анлайн-часопіса Taubin.
Прэмія імя Францішка Багушэвіча была заснаваная ў 1996 годзе і з таго часу застаецца сімвалам пошуку праўды праз мастацкае слова. Яна ўручаецца за творы, што адлюстроўваюць гісторыю, культуру і духоўную спадчыну Беларусі. Прэмія — гэта не толькі прызнанне, але і спроба аднавіць сувязь з мінулым, адкрыць новую прастору для дыялогу і самавызначэння праз мастацкае слова.