• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.05.2022 | Грамадства

Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»

Пасля вельмі доўгага перапынку ў перапісцы з нашым калегам — вядомым журналістам, пісьменнікам, літаратуразнаўцам і палітолагам Аляксандрам Фядутам (лісты ад яго даходзілі толькі да жонкі, Марыны Шыбко) — адразу некалькі адрасатаў, у тым ліку і рэдакцыя «Народнай Волі», атрымалі ад яго лісты.


27.jpg

Трэба адзначыць, што тон лістоў вельмі бадзёры. Фірмовае пачуццё гумару не здраджвае Аляксандру Іосіфавічу. Парадаваў ён добрымі весткамі пра сваё здароўе: «У мяне са здароўем лепш, чым было на Валадарцы. Паступова павялічваю фізічную нагрузку, займаючыся зарадкай. Пачаў знаходзіць у сябе на руках нейкія трыцэпсы — гэта сакамернік кажа, які разбіраецца ў анатамічных падрабязнасцях значна лепей, чым я. Таблеткі прымаю. Застаецца пажаданай сустрэча са стаматолагам...»

Адгукнуўся Фядута на сыход з жыцця першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча: «Вельмі шкада Шушкевіча. Вельмі. У нас з ім за трыццаць гадоў знаёмства адносіны складваліся па-рознаму, але, нягледзячы на рознагалоссі, зносіліся мы цёпла і з усмешкамі. Светлая яму памяць! А пра гістарычную яго ролю няхай гісторыкі праз нейкі час і скажуць».

Паведаміў наш калега і станоўчую навіну: «Рукапісы мае (гаворка ідзе пра каментарыі да рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». — Рэд.) мне вярнулі ў поўным аб’ёме, чаму я вельмі рады. Нават перачытаў яшчэ на Валадарцы — сам, а таксама даў прачытаць двум тамтэйшым «абарыгенам», якія знаёмы з раманам Караткевіча. Яны хвалілі і казалі, што з радасцю папоўнілі б свае бібліятэкі гэтай кніжкай. Справа за малым — калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі. Пакуль я веру, што гэта магчыма».

Але Марына Шыбко хвалюецца з нагоды таго, што ёй рукапісы мужа ніяк не перадаюць. Ці будзе ў яго магчымасць захоўваць іх? Ці не згубіцца яго навуковая праца, упэўнены, вельмі важная для беларускай літаратуры і культуры ў цэлым? На жаль, пакуль адказаў на гэтыя пытанні няма.

Не забывае Аляксандр Іосіфавіч і «родную рэдакцыю»: «Як там справы ў роднай рэдакцыі? Я ўжо звольнены, ці Іосіф Паўлавіч дазволіць мне на судзе пазбегнуць статусу «часова непрацуючага»?» Так, Аляксандр Іосіфавіч, вы застаяцеся народавольцам! Як кажуць: «Не дачакаюцца!»

І Фядута не быў бы Фядутам, калі б не выказаў сваю неверагодную галантнасць: «Усіх дам нашага дружнага рэдакцыйнага калектыву я абдымаю і, як і належыць добра выхаванаму гарадзенцу, цалую ім рукі. Газета ж дачакаецца мяне, праўда?» Дачакаецца! Спадзяёмся, што хутка Аляксандр Іосіфавіч будзе на свабодзе!

«Народная Воля»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM