«Спутник V» могуць зарэгістраваць у Еўропе восенню

Расійская вакцына супраць каронавіруса «Спутник V» — ёй прышчапляюць у Беларусі — можа быць зарэгістравана ў ЕС восенню, піша Новы Час.


sputnik_1.jpg

Такія тэрміны назваў кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў у інтэрв’ю тэлеканалу CNBC-TV18, піша «Наша Ніва».

Дзмітрыеў адзначыў, што расійскія распрацоўшчыкі вакцыны вядуць прадуктыўны дыялог з Еўрапейскім агенцтвам лекавых сродкаў (EMA).

«Мы чакаем ухвалення ад ЕМА восенню. Пакуль мы не атрымлівалі ніякіх значных негатыўных каментароў», — адзначыў ён.

Новы Час