Спецпраект ARCHE прэзентуецца ў Полацку. Запрашаем!

Прэзентацыя спецпраекту часопіса ARCHE «Хронікі і летапісы Беларусі: Сярэднявечча і раннемадэрны час» з удзелам укладальніка, гісторыка Васіля Вароніна, і галоўнага рэдактара часопіса Валера Булгакава адбудзецца ў Полацку Віцебскай вобласці 16 траўня.

Прэзентацыя распачнецца а 12-й гадзіне ў Нацыянальным полацкім гістарычна-культурным музеі-запаведніку (Музей беларускага кнігадрукавання), які знаходзіцца па адрасе: вул. Ніжне-Пакроўская, 22.

Уваход вольны.

Прэзентацыя ладзіцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Тэгі: