Спыніла існаванне этна-трыа «Троіца»

20.09.2022 Музыка

Пра гэта паведаміў у сацсетках лідар гурта Іван Кірчук.


307089882_10160296773429583_1972940703135837135_n-uitaz.jpg

«Чарговы жыццёвы этап скончыўся. Я прыняў рашэнне пра роспуск этна-трыа „Троіца“. Да сустрэчы на маіх сольных выступах», — напісаў Іван Кірчук.

Этна-трыа «Троіца» было створана ў 1996 годзе, музыкі выдалі за гэты час 7 альбомаў. Паслухаць кампазіцыі гурта можна на іх YouTube канале.

Чытайце яшчэ:

«З’язджаць можна, але куды?» Іван Кірчук — пра тое, чаму застаецца ў Беларусі