Ікона з’яўляецца фрагментам Царскай брамы, якая, вельмі верагодна, у свой час упрыгожвала веткаўскую стараабрадніцкую Пакроўскую царкву. Кошт экспаната склаў 2500 рублёў. Пра гэта паведамляецца на старонцы музея ў Фэйсбуку.
«Сябры!
Мы рады паведаміць, што збор на ікону, які мы абвясцілі 8 дзён таму, закрыты. Вы дапамаглі нам сабраць патрэбную суму. Вы ўсе проста неверагодныя!
Шчыры дзякуй усім за данаты і рэпосты».
Нагадаем, Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава звярнуўся з просьбай: дапамагчы набыць ікону — фрагмент з Царскай брамы, якая верагодна калісьці ўпрыгожвала веткаўскую стараабраніцкую Пакроўску Царкву.