Сталыя гарадзенцы ўшанавалі памяць пра Рыгора Барадуліна (відэа)

03.03.2015 Культура

Рэдкія фотаздымкі Народнага паэта і яго блізкіх, яго голас, пранікнёныя радкі з лістоў маці Дзядзькі Рыгора…

Сустрэча, прысвечаная яго памяці, сканчаецца, але ніхто не ўстае са сваіх месцаў. У залі – цішыня… Такая атмасфера панавала на сустрэчы, прысвечанай памяці Рыгора Барадуліна, якую арганізавалі 26 лютага сталыя гарадзенцы – слухачы “Універсітэту Залатога Веку” (УЗВ).

Многія ўдзельнікі сустрэчы не хавалі сваіх слёз і сваіх усмешак у час расповедаў пра лёс Паэта, яго маці, яго ката Рысіка (“Усярысіка”).

Вядоўца сустрэчы – журналіст, заснавальнік курсаў “Мова Нанова” Глеб Лабадзенка, быў вельмі добра знаёмы з Рыгорам Барадуліным і рупліва папалярызуе яго творчасць, збірае дакуманты, звязаныя з яго жыццём.

Глеб Лабадзенка

На працягу паўтары гадзіны Глеб пазнаёміў студэнтаў “Універсітэту Залатога Веку” з адметнымі момантамі з жыцця Паэта, паказаў рэдкія фотаздымкі, даў паслухаць жартаўлівыя прыпеўкі ў выкананні Барадуліна.

Разынкай сустрэчы сталі таксама вершы Барадуліна, якія прачыталі ўдзельніцы секцыі “Сучасная беларуская мова”, якая працуе ў межах УЗВ.

 

Фота Рыгора Барадуліна – Сяргей Шапран

© Твой стыль