«Стары Ольса» правядзе лекцыю-канцэрт у анлайн-фармаце

19.03.2020 Афіша

Гурт «Стары Ольса» ў сувязі з распаўсюдам каранавірусу вырашыў правесці лекцыю-канцэрт у анлайн-фармаце. Музыкі звярнуліся да слухачоў з адмысловай заявай.

Live stream from Minsk.JPG

Дарагія сябры, зараз час паберагчы сябе і тых, хто побач. Таму гурт «Стары Ольса» вырашыў правесці лекцыю-канцэрт да Дня старадаўняй музыкі толькі ў фармаце анлайн.

Просім вас заставацца дома і святкаваць Дзень Старадаўняя музыкі онлайн. 21 сакавіка ў 19:00 па беларускім часе (GMT + 3) глядзіце прамую трансляцыя канцэрта. Трансляцыя бясплатная і даступная з любой кропкі свету. Націскайце званочак пад відэа, каб не прапусціць.

Глядзець на YouTube або на Facebook

УВАГА! У дзень канцэрта зала будзе закрытая. Калі ласка, усе, хто зарэгістраваўся на сустрэчу, заставайцеся дома, дзяліцеся спасылкай з сябрамі і глядзіце анлайн. Можна каментаваць, задаваць пытанні ў чаце трансляцыі.

З павагай,
Стары Ольса