Незвычайны канцэрт гурта «Стары Ольса» ў Мінску – 15 студзеня

08.01.2019 Афіша

Музыка Вялікага Княства, сярэднявечныя строі, дзівосныя інструменты, маляванне і віно. Вас чакае вялікае мастацкае задавальненне!
15 студзеня СТАРЫ ОЛЬСА ў незвычайным фармаце канцэрту-плэнэру! Жывая музыка, якую можна маляваць!

Stary Olsa_kancert-plener_Minsk

У праграме вечара жывы выступ гурта “Стары Ольса”, падчас якога можна назіраць, слухаць і маляваць музыкаў за келіхам віна. Спалучэнне курса накідаў з натуры і жывой музыкі ў творчай атмасферы арт-прасторы “6В Мастацкая Майстэрня”. Будзе стол з самымі рознымі мастацкімі матэрыяламі і барчык з напоямі.

Нават калі вы ніколі не малявалі, прыходзьце паспрабаваць і паслухаць незвычайныя інструменты ў акустыцы ў сяброўскай кампаніі. Усе матэрыялы для малявання будуць на месцы і ўключаныя ў кошт заняткаў.

Узрост: 12+

15 СТУДЗЕНЯ
Дзверы і бар – 19:30
Музыка – 20:00
Арт-прастора “6В Мастацкая майстэрня” (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 179, 2-гі паверх. Ст. м. Уручча)

УВАХОД: 10 рублёў, усе матэрыялы ўключаныя.
Колькасьць месцаў абмежаваная, таму, калі ласка, запісвайцеся загадзя праз рэгістрацыйную форму: https://bit.ly/2CSNywz ці па тэлефоне +37544 475-00-07.

Падзея ў ВК i ФБ.

Паводле арганізатараў