Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.
Чаму шляхта выбрала каралём вугорца — Баторыя? За што кароль Стэфан не любіў Гданьск? Што яму не спадабалася ў войску Рэчы Паспалітай і як апрануў конніцу ў браню? Дзе ўзяць грошы на порах? Адкуль пад Полацкам нямецкія наёмнікі? Як львавянін Вус стаў «Палатынскім»? Што Баторый еў на сняданак, як бавіў вольны час, ці сачыў за здароўем? Баторыя сапраўды атруцілі ці... ? Праўда і міфы пра Стэфана Вялікага — у нашым відэа.