• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.05.2022 | Грамадства Мастацтва Асоба

Стэфанія Станюта. Светланосная

Легенда беларускай сцэны, народная артыстка Беларусі і СССР, актрыса-эпоха, якая фактычна пражыла ХХ стагоддзе ад пачатку да канца. У дачыненні да Стэфаніі Станюты нават самыя пафасныя эпітэты гучаць дарэчы. «Салiдарнасць» працягвае расказваць пра выбітных беларусак.


Сапраўды вялікая слава прыйшла да Стэфаніі Міхайлаўны позна, калі яна ўжо грала пажылых жанчын і бабуль, прычым аднолькава пераканаўча стварала як вобраз простай сялянкі, так і шляхетнай пані.

159.jpg
Партрэт Стэфаніі аўтарства яе бацькі (1923 год). Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Фота artmuseum.by

160.jpg
Стэфанія Міхайлаўна з тым самым партрэтам. Фота kupalauski.by

Адной з зорных яе роляў у кіно стала Дар’я ў «Развітанні» (паводле аповесці «Развітанне з Мацёрай»). Вочы жанчыны, якая глядзіць на сваю палаючую, а да таго чыста прыбраную і ўпрыгожаную хату, нібыта жывая ікона, змяшчаюць усю трагедыю і боль сялян, вымушаных з-за будаўніцтва ГЭС пакінуць родную вёску, спаліць хаты і даць затапіць родныя магілы...

161.jpg
Кадр з фільма Ларысы Шапіцькі і Элема Клімава «Развітанне». Фота Kino-teatr.ru

Але да гэтай стужкі, як і да ўлюбёных некалькімі пакаленнямі гледачоў «Белых росаў», было яшчэ больш як 60 плённых год на тэатральнай сцэне — ад трупы статыстаў да тэатра імя Янкі Купалы, была Вялікая Айчынная і выступленні ў шпіталях перад параненымі, было каханне і расчараванне, гучныя тытулы і захапленне самымі простымі рэчамі.

Танец на ўсё жыццё

Стэфанія нарадзілася 13 мая 1905 года ў Мінску. Назвалі яе ў гонар бабулі па бацьку. Той — вядомы беларускі мастак Міхаіл Станюта — адным з першых заўважыў акцёрскі талент дачкі і яе пластычнасць. Мама, сялянка з-пад Докшыц Хрысціна Іванаўна, з усіх сіл забяспечвала тыл: купляла ў наваколлі Мінска прадукты і прадавала іх у сталіцы.

Усё адно жылі бедна: нашмат пазней Стэфанія Міхайлаўна ўспамінала, як пашыла сабе сукенку са старой льняной прасціны, якую ледзь выпрасіла ў мамы — вышыла па ёй уручную контуры сцяблінак і лісця, а паверх размалявала бацькоўскай акварэллю. Атрымалася прыгожа і незвычайна, аднак пасля кожнага мыцця сукенку даводзілася «маляваць наноў».

Пасля заканчэння Мінскай урадавай жаночай гімназіі дзяўчына, якая вельмі любіла танцаваць, марыла пра балет. З 1918 года яна працавала статысткай, харысткай і танцоркай у Першым таварыстве беларускай драмы і камедыі Фларыяна Ждановіча — менавіта на яго аснове праз некалькі гадоў узнік Першы Беларусі дзяржаўны тэатр, які пазней стаў тэатрам імя Янкі Купалы.

162.jpg
Актрыса (другая злева) ў групе артыстаў БДТ-1. На пярднім плане — Фларыян Ждановіч, крайні справа — будучы муж Станюты Васіль Рагавенка. 1924-1930 гады. Фота planetabelarus.by

Свой першы ганарар — два злотых — юная актрыса атрымала за невялічкую ролю ў п’есе, дзе выконваліся ўсе жаданні героя: яна выходзіла на сцэну «у пачцы з паперы канарэечнага колеру, у трыко, зробленым з дзвюх пар панчох», пад рэпліку «Запаліць бы люльку!» з той самай люлькай у руках. А вось ролі са словамі напачатку аказаліся правальнымі: Стэфанія саромелася і забывала ці блытала словы, з-за чаго страшэнна перажывала.

Набрацца вопыту і ўпэўненасці дапамагла вучоба ў драматычнай студыі ў Маскве і наступная стажыроўка ў Віцебску (з тамтэйшага Другога драматычнага тэатру потым вырас тэатр імя Якуба Коласа).

«Там я была зоркай», — згадвала потым гэты вельмі насычаны перыяд сама актрыса. А ў 1931 годзе яна вярнулася ў Мінск, і ўжо тут на 70 гадоў «зраслася» з тэатрам імя Янкі Купалы.

Кароткае каханне, доўгая любоў

Прывабная, стройная, эфектная — у Стэфаніі не было праблем з кавалерамі, хіба адна: як адбіцца ад самых настойлівых. Часам аднакурснік Канстанцін Саннікаў выконваў ролю «раўнівага мужа», каб адвадзіць прыхільнікаў сяброўкі.

Сама яна яшчэ падчас вучобы ў Маскве закахалася ў калегу па студыіі Васіля Рагавенку. Калі маладыя распісаліся, дырэкцыя выплаціла ім па 10 рублёў. Стэфанія набыла шыкоўныя туфлі-лодачкі ды фільдэперсавыя панчохі, а на вакацыях упершыню ў жыцці закаханыя дазволілі сабе паездку ў Крым, на мора.

Зрэшты, шлюб гэты пратрымаўся ўсяго некалькі год. Лёс першага мужа Стэфаніі Станюты склаўся нешчасліва: у 1930-ыя ён трапіў у жорны сталінскіх рэпрэсій, быў звольнены з тэатра і сасланы ў Магаданскі край на 13 гадоў...

З другім мужам, Аляксандрам Кручынскім, актрыса пазнаёмілася... у кавалерыйскім палку. Туды акцёраў пры аказіі адправілі вучыцца ездзіць верхам, і Аляксандр з канём Агеньчыкам быў інструктарам Стэфаніі.

Закаханыя хутка пажаніліся, нарадзіўся сын, але тэатральныя раз’езды жонкі нервавалі афіцэра Чырвонай Арміі: «Замкну на ключ, ні ў які тэатр не пойдзеш!». Напярэдадні вайны пара разышлася.

163.jpg
У ролі Дзіяны ў спектаклі «Дурная для іншых, разумная для сябе». 1940-ыя. Фота kupalauski.by

Пачатак Вялікай Айчыннай былы муж і сын актрысы заспелі ў Мінску, а сама яна была на гастролях у Адэсе, адкуль трупу неўзабаве эвакуіравалі ў сібірскі Томск. Тут адбыўся трэці, кароткі і нешчаслівы, шлюб актрысы: муж, нашмат за яе маладзейшы акцёр-калега Сямён, памёр у халодным тылавым горадзе ад хваробы, практычна на руках у Станюты.

«У вайну я, страшна сказаць, была паляўнічым сабакам: кідалася ў туфлях за падстрэленымі качкамі, біла іх галавамі аб абцас... І гэта я, якая ў дзяцінстве не магла есці зарэзаную мамай курыцу, — расказвала праз шмат гадоў актрыса. — Але тут было пачуццё: гэта мяса, ежа, а галоўнае, гэта для інтэлігентнай сям’і, з якой я пасябравала і якая не маглі выжыць у тых умовах».

Кручынскі ж падчас акупацыі дапамагаў партызанам, але пазней яго ўсё адно абвінавацілі ў «хаўрусніцтве» і саслалі ў Варкуту; з лагераў ён не вярнуўся.

Сын, які ўзяў прозвішча маці, стаў літаратуразнаўцам, доктарам навук. У іх з маці былі вельмі цёплыя і трапяткія адносіны, і многія маналогі актрысы захаваліся толькі таму, што іх запісаў Аляксандр Станюта. А яшчэ ён прысвяціў маме адну са сваіх лепшых кніг, якая так і называецца — «Стэфанія». І перажыў яе ўсяго на 11 гадоў...

164.jpg
Вокладка кнігі «Cтэфанія» (1994 год). Праз некалькі гадоў выйшла дапоўненая версія на рускай мове «Жыццё актрысы»

«Мы ігралі і ў «Беларускай хатцы» на Чырвонай вуліцы (яна і цяпер Чырвоная) — у вялікім такім бараку. I ў клубе «Сокал» на Магазіннай (цяпер Кірава). На плошчы Свабоды быў тады яшчэ Камерны тэатр, там ставілі кароткія п’есы, у адзін акт.

Пастаянных акцёрскіх труп нідзе не трымалі. А ў нас была сцэна свая — вось у гэтым будынку, дзе зараз наш тэатр імя Янкі Купалы. Былі ў нас тады ўжо і «выязныя» спектаклі: на драбінах ехалі касцюмы, дэкарацыі, а самі мы — пешшу, да цягніка.

Так мы памалу замянялі вандроўны тэатр Галубка. А калі зімою выступалі ў Інтымным тэатры — на цяперашняй вуліцы Мяснікова, — дык спярша клалі на сцэну толькі што злепленую снежку. Пачне раставаць — згаджаемся іграць. Калі не раставала — адмаўляліся. Маразы былі тады лютыя» (з кнігі «Стэфанія»).

Застацца ў памяці святлом

Мастацтвазнаўцы падлічылі: у тэатры Стэфанія Станюта сыграла амаль 300 роляў, у кіно і на тэлебачанні — звыш 70. Але штука ў тым, што вельмі часта ёй выпадала граць персанажаў другога, трэцяга плану, што называецца, «ад зямлі»: «сялянка», «знахарка», «бабулька».

Яна не адмаўлялася ад эпізодаў, грала іх і ў кіно, і ў тэатры. А ўжо калі выпадала раскрыць свой камедыйны, сатырычны, драматычны талент — у гледачоў пераймала дух.

Многія тэатралы дагэтуль згадваюць абсалютна шыкоўную і, здаецца, вельмі блізкую актрысе нераіню ў спектаклі «Гаральд і Мод» (1986) — пажылую жанчыну, у якую закахаўся 18-гадовы юнак.

165.jpg
З Віктарам Манаевым у спектаклю «Гаральд і Мод». 1986 год. Фота kupalauski.by

Плюс, канешне, неверагодная працаздольнасць. Вось толькі частка з геаграфіі яе здымак: Мінск, Масква, Ленінград, Тбілісі, Гагры, Таржок, Кіеў, Валдай, Селігер, Краснаярск, Іўе, Нароўля, Талін... Дзеля таго, каб сыграць эпізод (!) у дзіцячым фільме «Пра Чырвоную шапачку», Стэфанія Міхайлаўна прыляцела з Крыма ў Калінінград.

Напэўна, немагчыма выбраць з галерэі яе вобразаў больш ці менш удалыя — бо кожны з іх глыбокі і сапраўдны. Каго б яна ні грала, гледачы пазнавалі ў ёй сваіх аднасяльчанак, маці, бабуль.

Яна бачыла візіт цара Мікалая ІІ у Мінск, сустракала Леніна і Сталіна на дэкадах беларускага мастацтва ў Маскве, атрымала цэры шэраг высокіх узнагарод і званняў, ад народнай артысткі СССР да першай «Хрустальнай Паўлінкі». Яна была жывой легендай і талісманам Купалаўскага, аднак праз гады заставалася сабой — вельмі сціплай, інтэлігентнай, шчырай, адкрытай і добрай.

166.jpg
У ролі Кіселіхі ў «Белых росах». 1983 год. Фота sadalskij.livejournal.com

Не так шмат у акцёрскім асяродку людзей, пра якіх кажуць толькі добрыя словы, але Станюта — якраз той рэдкі выпадак.

Нават пасля 70-цi яна лёгка танцавала і магла сесці на шпагат, як яе знакамітая праўнучка Меліціна Станюта, частавала калег рознымі прысмакамі і дарыла ўласнаручна зробленую біжутэрыю — з шышак і грэцкіх арэхаў, карэньчыкаў, незвычайных пладовых костачак, нават з фігурных макарон!

«Светланосная», — напісаў у віншавальнай тэлеграме на адзін з яе юбілеяў рэжысёр Элем Клімаў.

167.jpg
Марка, выпушчаная «Белпоштай» да 100-годдзя актрысы

168.jpg
Памятная дошка на доме па праспекце Незалежнасці

У лістападзе 2000-га яе не стала. А святло і цеплыня — засталіся. Хай не на «элітнай», закрытай для свабоднага ўваходу вуліцы яе імя (каля Цнянскага водасховішча ў Мінску), але на Усходніх могілках, дзе яна пахаваная, у доме, дзе жыла (цяпер Незалежнасці, 19), у сэрцах родных людзей і ў памяці многіх тысяч удзячных гледачоў.

«Салідарнасць»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару

Навіны з будоўлі такія: брыгада ўжо разабрала дом, вывозіць смецце і пачынае разбор старога фундаменту. Знайшоўся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Грамадскі сектар

Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Навукоўцы зараз шукаюць патэнцыйныя асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) — заказнікі і помнікі прыроды мясцовага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»

Пасля вельмі доўгага перапынку ў перапісцы з нашым калегам — вядомым журналістам, пісьменнікам, літаратуразнаўцам...

Апошнія навіны

    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе
    Грамадства
    Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»
    Грамадства
    Беларуска Лілія Яноўская ўзняла беларускі сцяг на Эверэст
    Грамадства
    Пасля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка» затрымалі выдаўца Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу крамы
    Гісторыя
    Беларускі Патоп і «беларускі гетман»
    Грамадства
    У першы ж дзень працы «Кнігаўкі» ў Мінску прыйшлі прапагандысты і сілавікі
    Грамадства
    Ці хочуць рускія вайны?
    Грамадства
    «Я разумела, што не толькі дапамагаю рукамі, але і расказваю пра беларусаў». Заснавальніца праекта «Sex Education» Аліна Бінада пра шлях да актывізму і валанцёрства ва Украіне
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    «Гісторыя за 5 хвілін». Як апрацоўвалі жалеза на Беларусі ў VII стагоддзі да нашай эры?
    Грамадства
    У Гродне пабудуюць храм з цэнтрам асветы моладзі і музеем Мітрапаліта Філарэта. За прататып узята славутая Каложская царква
    Культура Грамадства Краіна
    Дранікі ўнясуць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Ці з'яўляецца гэта вульгарызацыяй ідэй канвенцыі ЮНЭСКА?
    Грамадства
    Андрэй Мядзведзеў: «Мы сталі братамі па няшчаcцю ў змаганні з гэтым рускім караблём»
    Адукацыя Краіна
    З'явілася інтэрактыўная мапа вольных месцаў у дзіцячых садках

Афіша

  • 18.05 — 17.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Дзе пачынаецца спадчына?»

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Руся, Маляваныч, Pylai і ... Warner Brothers!
    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Аляксей Дзікавіцкі: «У БССР палешукі былі людзьмі трэцяга гатунку»
    • Ад улад нават вянка не было…
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM