Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў facebook журналістка Марыя Грыц.
«Сцяг з імёнамі палітвязняў набыла невядомая асоба за 1,125 даляраў. Гэтага хопіць на дапамогу дзвюм сем’ям палітвязняў. Хто гэта будзе, ужо вызначыў BySol. Днямі яны атрымаюць пераводы. Дзякуй шчыры таму ці той, хто так высока ацаніў(ла) маю працу і так шчодра гатовы(ая) дапамагаць людзям, якія церпяць ад рэпрэсій. Беларуская салідарнасць не мае межаў!», —напісала Марыя.