• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.12.2021 | Культура Тэатр

Адзін са старэйшых студэнцкіх тэатраў «Жывое слова» адзначае 55 год

Сёлета ў лістападзе споўнілася 55 гадоў народнаму літаратурнаму тэатру БДПУ імя Максіма Танка «Жывое слова».


IMG_0562-1-768x512.jpg

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй «жываслоўцы» перанеслі святкаванні юбілею на Дзень тэатра –  27 сакавіка 2022 года. Але тэатр працягвае выступаць на пляцоўках, куды яго запрашаюць музеі і бібліятэкі.

Тэатр жыве беларускай мовай

Да 55-годдзя «Жывое слова» аднаўляе спектакль «Цень» паводле п’есы Яўгена Шварца, які можна будзе ўбачыць у хуткім часе. А таксама ўдзельнікі тэатра ладзяць інтэрактыў на афіцыйных старонках «Жывое слова & кампанія» у сацыяльных сетках.

«Жывое слова» – гэта адзін са страрэйшых аматарскіх калектываў Беларусі і адзіны студэнцкі тэатр, які жыве выключна беларускай мовай.

Яго ўдзельнікі ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка працуюць з літаратурнымі тэкстамі, удасканальваюць уменні данесці мастацкае слова гледачам.

Крыху з гісторыі «Жывога слова»

Тэатр быў створаны ў лістападзе 1966 года на філалагічным факультэце Мінскага дзяржаўнага педінстытута імя Горкага былым акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, выкладчыкам педінстытута і акадэміі мастацтваў Андрэем Калядой. У 1977 годзе калектыў атрымаў званне «Народны». Сёння ён аб’ядноўвае студэнтаў самых розных факультэтаў БДПУ.


IMG_0267.jpg

Традыцыі, закладзеныя Андрэем Калядой зберагалі і развівалі яго пераемнікі: Юрась і Алена Чарэнкі, Наталля Кухарава і Уладзімір Трапянок. Ад 2012 года тэатрам кіруюць Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі.

«Жывое слова» захоўвае традыцыю тэатральных выпускных і капуснікаў, а таксама вечарын уласнай творчасці «Атрасіны», калі ўдзельнікі тэатра самі становяцца рэжысёрамі і сцэнарыстамі, такім чынам «атрасаюць» творчыя здабыткі за год.

Да 130-годдзя Багдановіча

На працягу навучальнага года ў тэатры існуе Клуб творчых дыялогаў, куды «жываслоўцы» запрашаюць вядомых дзеячаў культуры, пісьменнікаў, людзей, якія зрабілі ўнёсак у развіццё беларускага мастацтва.

Тэатр кожны год паказвае літаратурна-музычныя кампазіцыі, прысвечаныя слаўным юбілейным датам. Так, сёлета «Жывым словам» падрыхтавана кампазіцыя да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. 3 снежня мастацкі кіраўнік тэатра Алеся Сівохіна з гэтай нагоды выступіць разам з загадчыкам філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Літаратурны музей Максіма Багдановіча» Міхалам Бараноўскім у бібліятэцы №14 імя Багушэвіча.

А 9 снежня, у дзень нараджэння паэта, у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча выступяць усе ўдзельнікі тэатра «Жывое слова»:

нехта ўвасобіць вобраз пісьменніка ў дзяцінстве, хтосьці стане закаханым рамантыкам-Багдановічам у юнацтве, а некаму давядзецца адчуць перажыванні паэта перад смерцю.

Па сюжэце кожны з «багдановічаў» сустрэне герояў сваіх твораў. А што з гэтага атрымаецца, можна даведацца, наведаўшы музей паэта.

Як далучыцца да святкавання

За апошняе дзесяцігоддзе тэатрам былі пастаўлены спектаклі паводле твораў Караткевіча, Брэдберы, Палуяна, Ластоўскага, Борхеса і ўжо згаданы «Цень». Апошні «Жывое слова» ставіць з абноўленым складам удзельнікаў, для многіх з якіх адбудзецца дэбют на малой сцэне БДПУ 28 снежня.

На афіцыйных старонках у сацыяльных сетках удзельнікі тэатра запусцілі песенны флэшмоб, і кожны з выпускнікоў можа запісаць на відэа любімую «жываслоўскую» песню і выкласці яе пад хэштэгам #спяваежывоеслова. Гэта можа быць як сольны запіс, так і выкананне дуэтам. У відэазапісе можна зрабіць выклік і перадаць эстафету камусьці з выпускнікоў тэатра, пазначыўшы якую песню хочацца пачуць ці без таго. Самых актыўных удзельнікаў флэшмобу чакаюць падарункі падчас святкавання юбілею.


IMG_0660-768x512.jpg

У сацсетках кожны тыдзень выкладаюцца відэагісторыі пра тэатр ад цяперашніх «жываслоўсцаў». Гэта віншаванні, вясёлыя і кранальныя выпадкі з тэатральнага жыцця. А таксама ўвазе падпісчыкаў – лепшыя нумары з канцэртных праграм тэатра «Жывое слова». Ужо зараз VKontakte, FaceBook і Instagram даступныя сцэнічныя ўрыўкі з рамана Івана Мележа «Людзі на балоце» і Уладзіміра Караткевіча «Сіняя-сіняя».

3, 9 і 28 снежня тэатр запрашае на згаданыя пляцоўкі, дзе пасля выступленняў будзе магчымасць сустрэцца з удзельнікамі «Жывога слова».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Гумар і сатыра ў жыцці Купалы і Коласа

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Дзяржаўны літаратурны музей Якуба Коласа зладзілі сумесны выставачны праект,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларуская Бастылія. Еўрапеец стварыў мазаіку з фотаздымкаў беларускіх палітвязняў

Для сваёй працы ён выкарыстоўваў фотаздымкі 1204 палітвязняў, піша «Салідарнасць». Такім чынам кінарэжысёр...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

#CашаТут. Канцэрт да 50-годдзя Кулінковіча ў «Графіці» (фотарэпартаж)

18 траўня ў Варшаве адбыўся канцэрт да 50-годдзя Аляксандра Кулінковіча, дзе вядомыя беларускія музыкі выконвалі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як стаць харызматычным?

Алесь Тодараў разбіраецца на budzma.org з тым, што такое харызма і ці можа быць харызматычным абсалютна кожны чалавек.  ...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Гумар і сатыра ў жыцці Купалы і Коласа
    Грамадства
    Беларуская Бастылія. Еўрапеец стварыў мазаіку з фотаздымкаў беларускіх палітвязняў
    Грамадства Музыка
    #CашаТут. Канцэрт да 50-годдзя Кулінковіча ў «Графіці» (фотарэпартаж)
    Грамадства
    Як стаць харызматычным?
    Культура Грамадства Мастацтва
    Марта Шматава: «Чорныя спісы немінуча прыводзяць да стагнацыі ў мастацтве»
    Грамадства Замежжа
    Сёння Дзень палітвязня. Дзе пройдуць акцыі салідарнасці
    Гатуем з «Будзьма!»
    Жур з каўбаскамі і дрэўнавушкамі. Гатуем разам з «Будзьма»
    Гісторыя Літаратура
    Без намёкаў. Як нацысты змагаліся з «няправільнай» літаратурай
    Грамадства Краіна
    Прысуд журналістам Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко пакінулі ў сіле
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Журналістка Кацярына Андрэева ў турме пачала пісаць вершы
    Грамадства Музыка
    Новы сінгл «Мары» ад NAVIBAND для тых, хто быў вымушаны пакінуць свой дом
    Грамадства
    Крокі, малюнкі, ежа. Што ратуе, калі зусім цяжка — праверана на сабе
    Культура Грамадства Беларуская мова Краіна
    Забралі любімую працу — у адказ пачала размаўляць па-беларуску. Журналістка Таццяна Мацвеева расказала, як перайшла на родную мову
    Грамадства Беларусы свету
    Уладальнік арт-паба «Торвальд»: «Дзяўчына з Бучы, якая ў нас хавалася, на знак удзячнасці беларусам назвала дачку Алесяй»
    Культура Грамадства
    Мастацкія творы (яшчэ не забароненыя), якія дапамогуць беларусам усвядоміць рэчаіснасць

Афіша

  • 21.05 — 20.05

    Прэзентацыя кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя на маршы» ў Берліне

  • 21.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 21.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 21.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 21.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 21.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 21.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 21.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Лявон Баршчэўскі пра выбары 1994 года: «Пазьняк быў абсалютным рэалістам»
    • Куды можна пайсці ў «Ноч музеяў»? Падборка ад Budzma.org
    • «Снягі, маразы, завеі вялікія...» Якім быў клімат у XV–XVIII стст. у Беларусі і ўсёй Еўропе
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM