Беларуская тэатральна-фальклорная студыя для дзяцей «Ў нескладанае» ў Вільнюсе працягвае набор на 2024/2025 навучальны год

Беларуская тэатральна-фальклорная студыя для дзяцей «Ў нескладанае» ў Вільнюсе запрашае на заняткі дзетак ад 7 да 14 гадоў.


«Ŭ nieskladanaje»

Заняткі праходзяць па-беларуску і складаюцца з дзвюх частак:

  • тэатральнае майстэрства (майстэрства актора, сцэнічная мова);

  • фальклорна-выканаўчыя практыкі (народныя танцы і гульні, вывучэнне музычных інструментаў).

Выкладчыкі — актор тэатру і кіно з 29-гадовым досведам Сяржук Тоўсцікаў і выканаўца на дудзе, навукоўца Вячка Красулін.

Заняткі будуць праходзіць па нядзелях (10:30). 

Кошт нашых заняткаў — 60 еўра на месяц.

Заняткі адбываюцца ў Доме нацыянальных супольнасцей, Raugyklos g., 25.

Калі вы зацікаўленыя, каб вашыя дзеткі наведвалі заняткі ў студыі, а таксама па ўсіх іншых пытаннях пішыце ў тэлеграм ці звяртайцеся па тэлефонах: 

Сяржук +37069189249

Вячка +37062875378