Студзеньскія планы Ларысы Раманавай

24 студзеня а 12 30 у гімназіі г. Веткі (Гомельская вобласць) адбудзецца сустрэча з паэтамі Ларысай Раманавай і Яўгенам Сергіенем.

27 студзеня у 12 30 у Гомельскім абласным ліцэі навучэнцы і выкладчыкі сустрэнуцца з паэтычным словам. Выступяць Ларыса Раманава і Яўген Сергіеня.

30 студзеня а 12 30 адбудзецца этнаграфічна-літаратурная сустрэча з паэтамі пад назвай “З-за трыдзівяці зямель …”  з паэтам Ларысай Раманавай і адметнымі людзьмі Веткаўшчыны – музыкам, выканаўцам народных мелодый Емяльянам Бабковым і Генадзем Асанавым, чалавекам, якому ўдалося ўзгадаваць кедры ў Веткаўскім раёне. Месца сустрэчы – Веткаўская раённая бібліятэка.

 Сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

 

Тэгі: ,