Створаны сайт памяці Аляксея Стрэльнікава

Тэатральны крытык, рэжысёр, культурны дзеяч трагічна загінуў 18 снежня мінулага году ў Беларусі. 5 лютага Аляксею Стрэльнікаву споўнілася б 40 гадоў.


Strelnikau_stud.jpg

«Аляксей нарадзіўся 5 лютага 1983 года. Праз тыдзень яму магло б быць сорак гадоў. Давайце ўспомнім яго 5 лютага добрым словам. Дзякуй», — піша стваральнік сайту памяці, тата Аляксея Стрэльнікава.

На сайце зараз фота Аляксея і ягонай сям’і, публікацыі з нагоды тэатральных пастановак ці інтэрв’ю з Аляксеем Стрэльнікавым, відэа, вершы таты, прысвечаныя Аляксею.

Як піша бацька Аляксея Стрэльнікава, сайт папаўняецца матэрыяламі, якія дасылаюць сябры і прыхільнікі творчасці крытыка, рэжысёра, актора, тэатразнаўцы.

Аляксей Стрэльнікаў нарадзіўся ў 1983 годзе ў Новасібірску, але большую частку жыцця правёў у Беларусі. Скончыў журфак БДУ і тэатразнаўчую аспірантуру Акадэміі мастацтваў.

Пасля падзей 2020 года быў звольнены з Акадэміі мастацтваў, ладзіў падпольныя тэатральныя паказы, быў у журы фестываляў драматургіі.

Успаміны пра Аляксея Стрэльнікава можна пачытаць тут.