• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.05.2015 | Простыя рэчы

Стыль як фактар ідэнтычнасці (Частка 5, заключная)

Працяг. Першая частка тут:  Стыль як фактар ідэнтычнасці (Частка 1)

 Другая частка:  Стыль як фактар ідэнтычнасці (Частка 2)

 Трэцяя частка:  Стыль як фактар ідэнтычнасці (Частка 3)

 Чацвёртая частка: Стыль як фактар ідэнтычнасці (Частка 4)

Суб’ектыўнае

Адраджэнне цікаўнасці да ўласнай этнакультуры – гэта цалкам натуральны, але неаднародны паводле мэтаў і матывацыяў працэс. Неаднародны ён і па спосабах засваення гэтай самай этнакультуры, і па глыбіні “пагружэння”. Гэта таксама цалкам натуральна. Я з аднолькавай павагай стаўлюся да бабулек – носьбітаў жывой традыцыі, навукоўцаў – захавальнікаў і рэтранслятараў ведаў, мастакоў – інтэрпрэтатараў традыцыі, а таксама тых, хто традыцыю ўзнаўляе, ёй жыве і намагаецца наблізіцца да яе Таямніцы.

Мне падабаюцца рэчы, зробленыя рукамі, з выкарыстаннем традыцыйных тэхналогій і матэрыялаў, згодна з традыцыяй. Але і тое, што робіць, напрыклад, Вадзім Пракопчык, мне таксама падабаецца. Для мяне галоўнае, каб у выніку паўставаў якасны прадукт, адпаведны заяўленаму жанру. Ацэньваючы аўтарскую прадукцыю, я звяртаю ўвагу не так на адпаведнасць канону, як на якасць дызайну і логіку інтэрпрэтацыі. Здараецца і так, што пры, здавалася б, “адарванасці“ ад формаў першакрыніцы аўтар патрапляе перадаць яе сутнасны змест.

Іншая рэч, калі прадукт пазіцыянуецца як аўтэнтычны, традыцыйны, нацыянальны. У такім выпадку ён павінен заяўленаму статусу адпавядаць. Тым болей гэта тычыцца тых прадуктаў, якія прапануюцца ў якасці агульнанацыянальных сімвалаў, як, напрыклад, мінулагодняя акцыя з вышыванкамі. Увогуле, публічны творчы акт пад шыльдай “беларускі нацыянальны” ці “беларускі традыцыйны” не можа адбывацца без усведамлення такой адказнасці аўтарамі і, шырэй, усёй супольнасцю. Важна, каб праекты, накіраваныя на паўстанне новых маркёраў саматоеснасці і ўзмацненне ідэнтычнасці, адначасова не пашыралі яе дэфармаваныя вобразы і сэнсы.

Поспех такіх праектаў (акцый, тэндэнцый) не можа не радаваць, аднак змест і форма, як мне падаецца, патрабуе той самай аўтэнтызацыі. Натуральна, перад паўстаннем праекта, а не пасля яго рэалізацыі. З іншага боку, каб усё было гладка, правільна і бездакорна, калі такое ў прынцыпе мажліва, то не паўстала б дыскусія на цэлы шэраг звязаных міжсобку тэмаў, якія так ці інакш выходзяць на праблему стылю, у дадзеным выпадку стылю традыцыйнага, беларускага, этнічнага, а ў выпадку пазіцыянавання такіх праектаў, як агульнанацыянальных, гаворка павінная весціся ўжо нават не пра стыль, а пра яго канон.

Дазволю выказаць свае суб’ектыўныя меркаванні адносна кожнага пункта:

Арнамент. Калі спрабаваць вылучыць з усяго мноства арнаментальных сістэмаў, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі ў розныя часы і ў розных лакалізацыях, нешта адметнае, характэрнае, устойлівае і дастаткова пластычнае, то я б абраў два варыянты:

  1. Заходнепалескі арнамент у “паскі“, найбольш архаічны арнамент не толькі на Беларусі, але, мабыць, ва ўсёй Еўропе. Яго структура абумоўленая старажытнай тэхналогіяй аднаўточнага ткацтва. Арнамент выдатна пераносіцца на любыя носьбіты, не губляючы пазнавальнасці. Ён традыцыйны і архаічны, але адначасова пазачасавы і касмапалітычны, што дазваляе інтэрпрэтаваць яго ў іншых відах мастацтва. Ён выдатна маштабуецца, нават “перафарбоўваецца“ не губляючы пазнавальнасці, лёгка інтэгруецца ў сучасную інфармацыйную і жылую прастору.
  2. Характэрны амаль для ўсёй Беларусі крыжова-рамбічны геаметрычны арнамент, элементы якога заўсёды павернутыя на 45 градусаў адносна поля набору, а ўсе фігуры ўтвараюцца на аснове спалучэнняў касога крыжа і ромба. Структура абумоўленая тэхналогіяй бранага двухуточнага ткацтва. Таксама старадаўні, таксама адметны і традыцыйны. Болей выразлівы і актыўны, чым папярэдні, выразна чытаецца пры пераводзе ў графічныя знакі, добра маштабуецца. Простая і жорсткая логіка формаўтварэння дазваляе выбудоўваць на аснове знакаў іншыя графічныя сістэмы.
  3. У сваю чаргу, раслінная і зааморфная арнаментыка, а таксама арнаменты, паўсталыя ў тэхналогіі вышывання, з’яўляюцца пазнейшымі пазычаннямі, не маюць выключна беларускай лакалізацыі і таму наўрад ці могуць лічыцца кананічнымі. Яны ўяўляюць безумоўную каштоўнасць з навуковага пункту гледжання, могуць выкарыстоўвацца ў аўтарскіх інтэрпрэтацыях, але прэтэндаваць на “традыцыйнасць” – наўрад ці. Тым болей яны не могуць выкарыстоўвацца ў якасці агульнанацыянальных сімвалаў і маркёраў.

Вышыванка. Слова “вышыванка” няма ні ў слоўніку Насовіча, ні ў слоўніку Байкова і Некрашэвіча. Сама тэхніка вышывання хаця і вядомая ў Беларусі, але не з’яўляецца, адметным элементам традыцыйнага беларускага народнага мастацтва. Ва Украіне – так, гэта традыцыя і адметнасць. У нас – не. Нашая фірмовая тэхніка – ткацтва. Тканае аздабленне святочнай кашулі, так званае “ператыканне”, з тэхналагічных прычынаў не можа быць гэтак жа “багатым“, як аздабленне вышыванае. Звычайна гэта “розныя па шырыні паскі геаметрычнага арнаменту, вытканага чырвонымі баваўнянымі ніткамі”. Пакрой традыцыйных беларускіх кашуляў таксама не спрыяў інтэнсіўнаму дэкараванню спераду, на грудзях, дзеля гэтага найлепей пасавала кашуля рускага тыпу – касаваротка, якая прыйшла на Беларусь пазней, на пачатку ХХ стагоддзя, а асаблівае распаўсюджанне атрымала ўжо за савецкім часам.

У Беларусі ж была распаўсюджаная святочная кашуля з адкладным каўнерыкам, да якога больш пасавала забытая цяпер бандэля (бандана), і камізэлька. У канцы ХІХ стагоддзя гэты тып плечавога мужчынскага адзення (прыкмета колішняй інтэграванасці ў еўрапейскую культурную прастору) быў характэрны для большай часткі цяперашняй Беларусі. Структура гэтага строю не дазваляе рабіць актыўнае дэкараванне на грудзях, робіць яго бессэнсоўным, бо яго не бачна. Дэкараванне, калі яно ёсць, абмяжоўваецца невялікімі акцэнтамі на рукавах і падолам кашулі. Каларыстыка арнаменту стрыманая, цёмна-чырвоная (кармазынавая), часам з дамешкам чорнага. Выбар у якасці нацыянальнага канону вышыванкі ўкраінскага і рускага тыпаў надта спрэчны. Ён аўтаматычна выкрэслівае больш “еўрапейскі” тып традыцыйнага адзення і тып самым робіць цывілізацыйны выбар на карысць усходнеславяншчыны.

Вышымайка. Сістэмная памылка, запушчаная ў маскультуру. Безумоўна, калі гаворка ідзе пра беларускія вышымайкі. Ва ўкраінцаў гэта ўсё ў рамках традыцыі. Мы павінныя прыдумаць нешта сваё. Матэрыялу, фактураў, ідэяў у нас дзеля гэтага мора.

Вышышыны. Гэта мне падабаецца больш за ўсё. Бо крэатыўна, іранічна і ў добрым сэнсе слова абсурдна. Гэтая абсурднасць нейтралізуе штучны сур’ёз вышыванкі і папсовасць вышымайкі. Да таго ж, у адрозненне ад іх, у вышышыны арнамент правільны, крывіцкі.

Выцімайкі. Чарговы крэатыў на тэму. Выцінанка выдатна “кладзецца“ амаль на любы носьбіт, у тым ліку, на майку. Яна графічная, пазнавальная, добра маштабуецца  ад зусім малых памераў да вялікіх. Самі праекты выкананыя ў гэтай тэхніцы (я пра тыя, што былі прэзэнтаваныя на symbal.by) зроблены вельмі прафесійна. І нават назва, магла бы быць, каб іх не было так шмат падобных, утвораных ад небеларускага слова, з небеларускім зместам.

Вышыкрышы. Гэта мой уласны ўнёсак у агульную крэатыўную скарбніцу. Сутнасць яго палягае на тым, што крышы (у сэнсе дахі, але калі ўжо адвольнічаць з матэрыяльнай культурай, то чаму не рабіць тое самае з мовай?) будынкаў фарбуюцца ў выбарачным парадку ў аранжавы (сімвал шчасця) і сіні (бо Беларусь сінявокая) колер. Пафарбаваныя дахі ўтвараюць элементы беларускага арнаменту (напрыклад, сімвал дабрабыту) альбо кароткія словы. Пры жаданні можна выкласці фігуру зубра (сімвал мужнасці), альбо вавёркі (сімвал руплівасці). Іх можна будзе ўбачыць з космасу з дапамогай Google Maps альбо праз ілюмінатар самалёта.

 

Міхал Анемпадыстаў

 

В.М. Бялявіна, Л.В. Ракава. Мужчынскі касцюм на Беларусі // Мінск “Беларусь“ 2007

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Яго затрымалі дома ў вёсцы Крывічы, на Іўеўшчыне. Верагодна, адбыўся ператрус. Любянчук пэўны час ужо не займаўся...

Апошнія навіны

    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты
    Грамадства
    Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай
    Грамадства
    Як «выжыць» ва ўмовах міжнароднага хейтынгу. Парады псіхолага

Афіша

  • 27.05 — 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM