Стыпендыяльная праграма для гісторыкаў у Германіі

10.02.2010 Адукацыя

Фонд Герды Хенкель прапаноўвае стыпендыяльную праграму “Падтрымка новага пакалення гісторыкаў у Беларусі, Расіі, Малдове і Украіне”.

Праграма можа прызначаць стыпендыі на наступную навуковую дзейнасць:

– PhD і даследчыцкія стыпендыі для маладых гісторыкаў, якія пакрываюць кошты пражывання ў іх родных краінах (максімум 24 месяцы), уключна пражыванне першыя 6 месяцаў у Германіі;

– кароткатэрміновыя стыпендыі для маладых гісторыкаў ва ўсходнееўрапейскіх інстытуцыях Германіі;

– фінансаванне адукацыйных візітаў у нямецкія універсітэты для маладых гісторыкаў. Тэкст цалкам.