Літаратурная імпрэза «Сучаснае слова» – 3 сакавіка

02.03.2020 Афіша

3 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень пісьменніка, з нагоды якога Арт Сядзіба запрашае на імпрэзу «Сучаснае слова»!

сучаснае_слова.jpg

Для вас выступяць сучасныя беларускія пісьменнікі і паэты, такія як Андрэй Хадановіч, Людміла Рублеўская, Ілля Сін, Віталь Рыжкоў, Сяргей Календа, Ганна Комар і Дар’я Бялькевіч.

Вас чакаюць цікавыя выступоўцы і ўтульная атмасфера, загорнутая ў таямніцы літаратуры!

Імпрэза адбудзецца 3 сакавіка ў кафэ «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) а 19:00.
Уваход вольны!

Падрабязнасці тут

Паводле арганізатараў