Сучаснае шведскае апавяданне па-беларуску

25.05.2009 Кнігагляд

cover-sweden_sm1

Сучаснае шведскае апавяданне : проза / уклад. Вольга Цвiрка – Мінск : Галіяфы, 2009. – 176 с.

Упершыню на беларускай мове выдадзены зборнік сучаснага шведскага апавядання. Чатырнаццаць навэлаў раскрываюць самыя значныя тэндэнцыі новай шведскай прозы; пачуццё знаходжання ў рэчаіснасці, неаддзельнай ад сну, i адчуванне нерэальнасці, дзе моўных сродкаў ужо не стае. Пісьменнікі экспануюць абсурднасць існавання ў часе сацыяльных змен; яны апісваюць грамадства i чалавека з мяккім гумарам, паказваючы драматызм штодзённага жыцця.