Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў грамадскую арганізацыю «Ахова птушак Бацькаўшчыны», паведамляе reform.by. Рашэнне на падставе іску Мінюста было прынята ўчора, 18 сакавіка.
Мухалоўка шэрая. Фота Мікалая Вараб'я з сайта АПБ
У іску гаварылася, што АПБ «пад выглядам валанцёрства па выратаванні птушак на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць, накіраваную на дэстабілізацыю грамадска-палітычнага становішча ў краіне».
Прэтэнзіі да АПБ узніклі з-за публікацыі інфармацыі «дэструктыўнай накіраванасці», у прыватнасці выказвання «Птушкі з народам», дзейнасці былога дырэктара АПБ Віктара Фенчука і ўдзелу супрацоўнікаў арганізацыі ў пратэстах. У іску таксама гаварылася, што супрацоўнікі АПБ з’яўляліся «актыўнымі ўдзельнікамі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў», некаторыя з іх прыцягваліся за гэта да адміністрацыйнай адказнасці.
АПБ прапрацавала ў Беларусі 24 гады.Гэта, бадай, самая вядомая прыродаахоўная арганізацыя Беларусі, высілкамі якой рэалізавана безліч экалагічных праектаў. Хто цяпер будзе гэтым займацца...