Суд над заснавальнікам Symbal.bу Паўлам Белавусам пачнецца 20 лютага

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.


205.jpg

Заснавальнік крамы Symbal.by і культурніцкі мэнэджэр Павед Белавус быў затрыманы 15 лістапада 2021. Яго абвінавачваюць паводле ч.1 арт.356 (здрада дзяржаве), ч.1 арт.342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч.3 арт.361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч.1 арт.361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем).

Паводле СК, Павел Белавус «на працягу дзесяці гадоў вёў актыўную дзейнасць, накіраваную на змену дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам». «У 2011 годзе абвінавачаны для пошуку аднадумцаў пачаў трансліраваць патрэбную яму інфармацыю ў масы. Пад выглядам культурна-гістарычнага развіцця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах ён распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх з’яўлялася змена дзяржаўнай улады ў Беларусі».

Справу Белавуса пачнуць разглядаць у Мінгарсудзе 20 лютага.

Напісаць ліст са словамі падтрымкі Паўлу Мікалаевічу Белавусу можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.