11 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёна пачнуць разглядаць справу Змітра і Насты Дашкевічаў, паведамляюць праваабаронцы. Ім інкрымінуюць ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Пірожнікава.
Змітра затрымалі 23 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, а затым перазатрымалі ўжо па крымінальнай справе. У красавіку стала вядома, што цяжарную жонку палітвязня таксама падазраюць па гэтым артыкуле. Цяпер Зміцер утрыміліваецца ў СІЗА на Валадарскага.
15 чэрвеня ў сям’і палітвязня нарадзіўся сын Данііл.
Напісаць ліст Змітру Дашкевічу са словамі падтрымкі можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч.