Суд над «нашаніўцамі» Андрэем Скурко і Ягорам Марціновічам пачнецца 28 лютага

Справа будзе разглядацца ў судзе Заводскага раёна Мінска, суддзя — Анжэла Касцюкевіч.


photo_2022-02-16_13-15-16.jpg

Пачатак у 14:30, судовая зала 32.

Іх абвінавачваюць у «нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, здзейсненае групай асоб па папярэднім згаворы, у буйным памеры».

Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзела рэкламы, аўтара «Нашай гісторыі» і дзіцячых часопісаў «Асцярожна: дзеці» і «Дуду» Андрэя Скурко затрымалі 8 ліпеня, тады ж адбыўся ператрус у офісе выдання, пазней сайт быў заблакаваны і яго матэрыялы прызнаныя экстрэмісцкімі.