Пачаўся суд над філосафам Уладзімірам Мацкевічам

Сёння ў 10 раніцы ў Мінскім абласным судзе пачалося закрытае судовае паседжанне па справе філосафа і метадолага, стваральніка «Лятучага ўніверсітэта» Уладзіміра Мацкевіча.


gfycvd5vh4wghphkygjh8nit72vuwtbt.jpg

Сваякоў і сяброў Уладзіміра Мацкевіча, якія прыйшлі яго падтрымаць, не пусцілі да яго, паведамляецца ў сацсетках філосафа.

Суд вядзе суддзя Сяргей Епіхаў. Раней той жа суддзя разглядаў справу Марыі Калеснікавай і Максіма Знака.

Нагадаем, што філосаф Уладзімір Мацкевіч быў арыштаваны 4 жніўня 2021 года і знаходзіцца ў СІЗА ўжо 10 месяцаў.


Лістуйце філосафу на адрас: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 Мацкевічу Уладзіміру Уладзіміравічу