Сумесны канцэрт гуртоў “Верасень” і “Maddy Daddy Band”

10.01.2011 Афіша

16 студзеня 2011 г. (нядзеля)
“Too old for rock, Too young to die” – сумесны канцэрт гуртоў “Верасень” і “Maddy Daddy Band” (луізіянскі блюз) з нагоды дня народзін вакалісткі гурта “Верасень” Вольгі Акуліч.

Фальварак “Добрыя мыслі”, 16.01.2011

Пачатак у 19-00

Вольга Акуліч: “Больш за ўсё я люблю спяваць і танчыць. І таму ў свой дзень народзін я прапаную вам далучыцца да гэтых прыемнасцяў. Гурт “Верасень” сыграе кароткую праграму – а потым “Maddy Daddy Band” запаліць вечар луізіянскім блюзам, пад які так файна танчыць. Напрыканцы – джэм-сэйшн”