Падарунак да Дня роднай мовы. Суперзніжкі на «Каляндар па-беларуску»

З нагоды Дня роднай мовы кнігарня «Акадэмічная кніга», інтэрнэт-кнігарні: tn.by, khihi.by, mmkut.by сёння прадаюць «Каляндар па-беларуску» не па 12.00 руб., а па 7.50. Спяшайцеся, каб і вам хапіла!

274333260_1581062248953225_2915091435060510180_n.jpg
Фота: mmkut.by

Пазітыўныя, яскравыя малюнкі з подпісамі ад мастачкі Дар’і Мандзік і дызайнера Анатоля Лазара не толькі створаць добры настрой, але і дапамогуць пашырыць слоўнікавы запас на роднай мове. Упэўнены, што нават тыя, хто добра валодае беларускай мовай, знойдуць для сябе ў сёлетнім календары колькі цікавых слоўцаў і выразаў.


Падрабязней пра тое, чым адметны «Каляндар па-беларуску з малюнкамі і словамі на кожны дзень», чытайце па спасылцы.