Чатыры супрацоўнікі Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка выйшлі на волю

13 красавіка вызвалілі загадчыцу навукова-экспазіцыйнага аддзела Тамару Джумантаеву, фатографа Кірыла Смалякова і электрыка (імя невядома).

14 красавіка на волі апынулася старшы навуковы супрацоўнік Полацкай мастацкай галерэі Аляксандра Касцюкевіч. Таксама вызвалілі былую супрацоўніцу Алену Ходзікаву, якая звольнілася з запаведніка па ўласным жаданні. Пра гэта паведамляе «Позірк».


полацк.jpg
Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік. Фота з Вікіедыі

Вызваленыя супрацоўнікі былі затрыманыя 29 і 30 сакавіка. Мяркуючы па датах вызвалення, усім было прызначана па 15 сутак.

8 красавіка пасля 10-сутачнага арышту не выйшаў супрацоўнік запаведніка Ігар Бортнік. 10 красавіка суд Наваполацка арыштаваў яго яшчэ на 13 сутак паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).