31 сакавіка (чацвер) пасля ўрачыстага адкрыцця “Месяца польскай літаратуры ў кнігарні “логвінаЎ” адбудзецца сустрэча з польскім пісьменнікам беларускага паходжання Міхасём Андрасюком і прэзентацыя ягонай кнігі Wagon drugiej klasy/”Вагон другога класа”. Галерэя “Ў”, пачатак а 18. Вядоўца сустрэчы – Андрэй Хадановіч. Пры ўдзеле перакладчыцы Марыі Мартысевіч.
Міхась Адрасюк (Michał Androsiuk). Нарадзіўся ў Падляшшы. Піша па-беларуску і па-польску. Апошнія кнігі: па-беларуску – зборнік апавяданняў “Вуліца добрай надзеі”, па-польску – зборнік Wagon drugiej klasy. Асноўная тэма – прыгоды местачковых жыхароў. Падчас публічных чытанняў уласных твораў Міхась не расстаецца з бейсболкай.
Дарэчы, падчас “Месяца польскай літаратуры ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37 А) цэлы красавік будзе стаяць вялікая паліца з польскімі кніжкамі: сучаснымі і класічнымі, перакладзенымі на беларускую мову і ў арыгінале – падыходзь і набывай, ці проста чытай, а таксама стэнд з польскімі газетамі і мастацкімі альбомамі.