У Нью-Ёрку адбудзецца творчая сустрэча з Віктарам Марціновічам

Творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам Віктарам Марціновічам ў Нью-Ёрку адбудзецца 30 траўня ў Hunter College. Пра гэта пісьменнік паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбук.


Viktar Marcinovič
Фота: фейсбук Віктара Марціновіча

«<...> Літаратура робіць тое, што не здатныя зрабіць экперты і палітолагі; яна пушчае ва ўнутраны свет чалавека. Праводзіць экскурсію па ягонай душы, — запрашае на сустрэчу літаратар. — І як ты будзеш пачынаць вайну, калі чытаў Мандэльштама ў добрым перакладзе? Але літаратура таксама — праз здольнасць бачыць будучыню куды ясней, чым тое робяць YouTube блогеры. Якія чамусь пераўтварыліся ў асноўных спецыялістаў ва ўсім. Нездарма Піфія ў Дэльфах служыла ў храме Апалона, а не Зеўса <...>».

Мова сустрэчы — англійская. Чытанні адбудуцца на рускай і беларускай мовах.

Дзе і калі адбудзецца творчая сустрэча?

Дата: 30 траўня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Hunter College, Elizabeth Hemmerdinger Center (706 Hunter East).

Нагадаем, што Віктар Марціновіч быў запрошаны выкладчыкам ва ўніверсітэт Hunter College, што ў Нью-Ёрку, і плануе напісаць там кнігу пра мастацтва.