Сустрэчы на высокай паэтычнай ноце…

19 траўня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” паэты Э. Акулін і Л. Дранько-Майсюк з творчым візітам наведалі Смілавічы, дзе правялі дзве літаратурныя сустрэчы: у Смілавіцкім сельскагаспадарчым каледжы і Смілавіцкім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі. “Наведаць радавое гняздо Станіслава Манюшкі – для нас вялікі гонар і сапраўднае творчае шчасце. Тым больш, што першая нашая сустрэча адбывалася ў сценах Смілавіцкага сельскагаспадарчага каледжа, які размешчаны акурат у палацава-паркавай зоне былой сядзібы дзеда славутага камапазітара. Дух Станіслава Манюшкі нам пабачыць не ўдалося, а вось стварыць узнёслую і святочную атмасферу сустрэчы мы пастараліся. Тым болей, што жывых беларускіх творцаў тут не прывячалі мабыць з часоў самога Манюшкі…

Сапраўдны сюрпрыз нас чакаў у Смілавіцкім сельскагаспадарчым ліцэі. Мы сталі ганаровымі ўдзельнікамі літаратурнай гасцёўні, паседжанне якой адбывалася па загадзя падрыхтаванаму выкладчыкамі і навучэнцамі каледжа сцэнарыі. Столькі сонечных і цёплых слоў мы даўно пра сябе не чулі. Таму падчас свайго выступлення нам заставалася толькі захаваць тую высокую паэтычную танальнасць, якая была ўзята гаспадарамі ад першых хвілін сустрэчы”, — падзяліліся сваімі ўражаннямі выступоўцы.

d181d0bc__d0bbd0b0d0b2_d187d18b-190511-001

d181d0bc__d0bbd0b0d0b2_d187d18b-190511-003

d181d0bc__d0bbd0b0d0b2_d187d18b-190511-009

d181d0bc__d0bbd0b0d0b2_d187d18b-190511-010

Тэгі: