Сустрэчы са Станіславам Суднікам

08.06.2009 Культура

Пісьменнік, краязнаўца, журналіст Станіслаў Суднік правядзе ў чэрвені шэраг культурніцкіх сустрэчаў.

11 чэрвеня ў вёсцы Турэц Карэліцкага раёну адбудзецца лекцыя Станіслава Судніка на тэму “Пытанні ўшанавання памяці Янкі Брыля”. Сустрэча будзе ладзіцца ў мясцовай школе. Пачатак у 12.00.

18 чэрвеня краязнаўца выступіць у бібліятэцы гарадскога пасёлку Мір Карэліцкага раёну з лекцыяй “Захаванне беларускамоўнага візуальнага асяроддзя ў Міры”. Пачатак у 17.00.

25 чэрвеня сустрэча са Станіславам Суднікам адбудзецца ў мясцовай школе вёскі Сноў Нясвіжскага раёну і будзе прысвечаная тэме “Янка Купала ў Дольным Снове”. Пачатак у 12.00.

Тэгі: , ,