Яскрава, вельмі пазітыўна і ў лепшых беларускіх традыцыях адзначылі Каляды з Сержуком Доўгушавым у Капенгагене, Вільні, Рызе, і Таліне.
У праграме быў традыцыйны беларускі абрад з Мядзведзем, Жоравам і Казлом, музычны выступ Сержука з каляднымі песнямі, а таксама святочны стол з песнямi, гульні, танцы, конкурсы, разыгранка.
Далейшы тур музыкі працягнецца ў ЗША (глядзіце праграму ў афішы).