• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.02.2017 | Літаратура

“Сустрэлася з Бахарэвічам. Атрымала MOVABOX”

Дзякуючы кніжнаму праекту кампаніі velcom гэта рэальна для кожнага, хто любіць сучасную беларускую літаратуру.

21 лютага, у Дзень роднай мовы, чарговая пераможца тэсту, выбраная сярод 20 прэтэндэнтаў рандомна, сустрэлася з зоркай прыгожага пісьменства Альгердам Бахарэвічам.

Браніслава Грэская – інжынер-тэхнолаг па спецыяльнасці, сёння дыстрыб’ютар у фірме касметыкі ды авантурная падарожніца. Нават пра Бахарэвіча яна даведалася ў вандроўцы: ляцела ў самалёце, чытала часопіс “On Air”, там трапілася інтэрв’ю з пісьменнікам. Калі стужка навін вынесла яе на сайт movabox, яна не задумваючыся рызыкнула адказаць на пытанні паводле рамана “Дзеці Аліндаркі”.

Спадарыня Браніслава не глядзіць тэлевізар, бо яго ўжо колькі гадоў дома не мае, а сочыць за падзеямі праз інтэрнэт.

“Шаноўнай Браніславе. Хай вас не з’ядуць ваўкі і мядзведзі”, – падпісаў кнігу аўтар ды між іншым пацікавіўся, ці напіша яна пра сённяшнюю падзею на Фэйсбуку, хоць бы коратка “Сустрэлася з Бахарэвічам. Атрымала MOVABOX”.

У скрынцы з падарункамі – усё, што неабходна ў дарозе, асабліва калі яна ляжыць праз лес, як у рамане “Дзеці Аліндаркі”. Сродак ад камароў, кішэнны ліхтарык, шышка ды іншая прыемная драбяза, якая адпавядае духу і сюжэту твора.

Пераможца другога этапу MOVABOX вучылася ў беларускамоўнай школе (родам яна са Стаўбцоўшчыны), літаратурай зацікавілася яшчэ ў юнацтве. Спадарыня Браніслава нават дачку назвала ў гонар галоўнай гераіні апавядання Кузьмы Чорнага “Насцечка”.

У жыцці яна карыстаецца дзвюма мовамі. Жанчына расказала, што калі адпачывала ў Чарнагорыі, мясцовыя разумелі яе па-беларуску.

Аднаго разу яна прапанавала перайсці на мову ў сваёй касметычнай кампаніі, а значкі кансультантаў зрабіць у выглядзе валошкі. Аднак чалавека, з якім яна вяла перамовы, забралі працаваць у Маскву. Пачынанне засталося на ўзроўні ідэі.

Сустрэчы з пісьменнікамі для Браніславы Грэскай – не такая ўжо і незвычайнасць. На паказ беларускамоўнага перакладу фільма  “Падынгтан” яна прыйшла разам з усёй сям’ёй (12 чалавек!). З пляменнікам хадзіла на спектакль “Браніслаў”. Нават думала паўдзельнічаць у кастынгу, які нядаўна абвяшчалі стваральнікі п’есы.

Спадарыня Браніслава марыць пра беларускамоўную роварную вандроўку ды яшчэ пазнаёміцца з Аленай Анісім: дэпутатка Палаты прадстаўнікоў таксама родам са Стаўбцоўшчыны.

Для ўсіх ахвотных выйграць трэці MOVABOX нагадаем, што цяпер праходзіць тэставанне на сайце movabox.by: чарговае літаратурнае выпрабаванне складзенае паводле твораў Віктара Жыбуля.

Хрысціна Марчук

Глядзіце таксама:

Героем трэцяга этапа лiтаратурнага праекта MOVABOX стаў паэт Віктар Жыбуль

Вызначаны ўладальнікі камплектаў MOVABOX па кнізе Людмілы Рублеўскай!

Беларускамоўны буккросінг MOVABOX ужо ў 7 гарадах краiны!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип