Пра выхад беларускамоўнай версіі кнігі паведамляе Аляксандр Чарнуха на сваёй старонцы ў Інстаграм.
«Нарэшце зраблю анонс, які шмат хто з вас доўга чакаў! У канцы траўня ў выдавецтве @januskevic.books выйдуць «Свінні» па-беларуску. Алесь Плотка @baisan2000 здзейсніў сапраўдны цуд і пафарбаваў тэкст у зусім іншыя адценні. І атрымалася стварыць асобны сусвет, які, натуральна, цалкам адпавядае арыгіналу, але пры гэтым жыве сваім жыццём! А яшчэ @pirattesa намалявала чарговы шэдэўр, дзякуючы якому ў кнігі з’явіўся зусім новы твар. Карацей, зусім ужо хутка кніга з’явіцца ў продажы», — напісаў Аляксандр Чарнуха.
«Вельмі спадзяемся, што ўсё гэта можна будзе набыць ужо на Кніжнай выставе ў Варшаве (Палац культуры і навукі) 25-28 траўня і, зразумела, на Allegro і ў іншых пунктах кніжных продажаў», — напісана на старонцы выдавецтва «Янушкевіч» у Фэйсбук.
Абяцаюць і электронную версію кнігі.
Раман «Свінні» — сатырычны раман пра гісторыю аднаго выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве.
Чытайце яшчэ: Аляксандр Чарнуха: Дарогі культуры і Мінкультуры ідуць у розных кірунках, было б страшна, каб яны супадалі