Свістулька да Масквы давядзе. Каму больш патрэбны на­род­ны май­стар: Бе­ла­ру­сі ці Расіі?

Жы­хар Кры­ча­ва, на­род­ны май­стар Бе­ла­ру­сі Вя­ча­слаў Яка­вен­ка, уз­на­га­ро­джа­ны ра­сій­скім па­мят­ным зна­кам «Пашана і Сла­ва», які ён атры­маў на мі­ну­лым тыд­ні ў Маск­ве ў рэ­дак­цыі Вя­лі­кай між­на­род­най эн­цык­ла­пе­дыі «Леп­шыя лю­дзі Ра­сіі».

Ва ўзна­га­род­ным па­свед­чан­ні га­во­рыц­ца: «За ад­ра­джэн­не тра­ды­цый­най сла­вян­скай глі­ня­най цац­кі-свіс­туль­кі, за знач­ны аса­біс­ты ўклад у за­ха­ван­не і раз­віц­цё на­род­ных про­мыс­лаў і ра­мёст­ваў у тра­ды­цый­най куль­ту­ры Верх­ня­га Па­дняп­роўя». Шмат га­доў Вя­ча­слаў зай­ма­ец­ца леп­кай і аб­паль­ван­нем ца­цак-свіс­ту­лек у ста­ра­жыт­ным вы­гля­дзе. Па сут­нас­ці, гэ­ты май­стар адзін з пер­шых па­чаў да­сле­да­ваць і ад­ра­джаць па­дняп­роў­скую цац­ку, зра­біў яе вя­до­май у Бе­ла­ру­сі і за яе ме­жа­мі. Сён­ня на ра­дзі­ме мно­гія ве­да­юць Вя­ча­сла­ва як удзель­ні­ка на­род­ных свят, фес­ты­ва­ляў на­род­ных май­строў, рэс­пуб­лі­кан­скіх «Да­жы­нак», Дзён бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства.

18-4

— Гэ­та мая пер­шая вя­лі­кая ўзна­га­ро­да, — пры­зна­ец­ца Вя­ча­слаў Яка­вен­ка. Ра­ней у мя­не бы­лі толь­кі ад­зна­кі: «Удар­нік ка­му­ніс­тыч­най пра­цы» і «Пе­ра­мож­ца 12-й пя­ці­год­кі». За вя­лі­кі гра­мад­ска-знач­ны ўклад у раз­віц­цё і пра­цві­тан­не сфе­ры куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі, кры­чаў­скі май­стар за­не­се­ны і ў Вя­лі­кую між­на­род­ную эн­цык­ла­пе­дыю «Леп­шыя лю­дзі Ра­сіі».

Ана­толь Кля­шчук, Звязда

Budzma.by: Нагадаем, што праект выдання кнігі ад майстра В.М. Якавенкі пра гліняную ляльку Падняпроўя прадставіў Аляксей Карпенка на Кірмашы Праектаў у Магілёве.

Тэгі: ,