• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.03.2016 | Навіны "Будзьма!" У краіне

Свята беларускай мовы ў Чаркасах да 120-годдзя з дня народзінаў Кандрата Крапівы

20 лютага ў Чаркаскім Доме культуры Дзяржынскага раёна адбылося штогадовае раённае “Свята беларускай мовы”, якое складалася з некалькіх частак і пачалося 18 лютага з конкурса малюнкаў, прысвечанага беларускай мове: “Родная мова – душы аснова”, прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы. У пятніцу 19 лютага быў прадэманстраваны мультфільм “Шрэк-2”, дубляваны па-беларуску. Цягам тыдня ў Чаркаскай сельскай бібліятэцы працавала кніжная выстава як сучасных аўтараў, так і класікаў беларускай літаратуры, якую мог наведаць кожны.

Гэтым разам свята сталася дыпломнай работай выпускніцы кафедры рэжысуры абрадаў і святаў УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” Вікторыі Манько.

20 лютага перадсвяточны настрой свята ў Доме культуры стваралі беларускія народныя песні, якія гучалі з дынамікаў гукаўзмацняльнай апаратуры, кніжная выстава, якая зацікавіла кожнага сваёй разнастайнасцю, дзеці ў народных касцюмах, якія раздавалі паштоўкі з серыі “Не маўчы па-беларуску!” і аўдыёкасеты беларускіх выканаўцаў. У фае працавалі гульнёвыя зоны, дзе кожны ахвочы мог прадэманстраваць свае веды па беларускай мове і атрымаць каштоўны падарунак ад Грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Свята пачалося традыцыйна, з напісання дыктоўкі, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.

– Родная мова яднае народ, з’яўляецца адным з асноўных кампанентаў нацыянальнай свядомасці, – адкрываючы свята, адзачыў дырэктар Чаркаскага Дома культуры, дэпутат Фаніпальскага сельскага савета Кірыл Шык. – Паважаныя беларусы, 2016 год – Год культуры. Ён запатрабуе яшчэ больш уважлівага стаўлення да нашай мовы, традыцый, зберажэння духоўнай спадчыны, яе ўзмацавання і далейшага развіцця. Ганарыцеся і шануйце сваю родную мову!

Афіцыйная частка свята пачалася ўрачыста і ўзнёсла з выканання ансамблем “Сяброўкі” песні “Радзіма” мясцовага аўтара і кампазітара Надзеі Камаровай. Сярод ганаровых гасцей свята быў паэт, арганізатар папулярных курсаў беларускай мовы “Мова Нанова” Глеб Лабадзенка. У канцэртнай частцы бралі ўдзел калектывы чаркаскага Дома культуры: ансамбль народнай песні “Сяброўкі”, дзіцячая вакальная студыя “Вясёлыя ноткі”. Асаблівым падарункам для ўсіх прысутных стаў канцэрт вакальна-інструментальнага ансамбля “Шык-бэнд”, які выканаў вядомыя беларускія кампазіцыі на розны густ. Прысутныя на свяце настолькі былі прасякнутыя і ўражаныя дзеяннем, што перастаў існаваць падзел паміж гледачамі і артыстамі.

У чарговы раз “Свята беларускай мовы” парадавала сваёй цікавай праграмай і падкрэсліла багацце і значнасць роднай мовы і культуры ў сучаным грамадстве.

Тэгі: Чаркасы

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

valiancina_shauchenka
Кіно

Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Мінуў месяц, як скончыўся прыём заявак на літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Журы пачало працу...

Апошнія навіны

    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»
    Гісторыя
    Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА
    Платформа гарадскіх экскурсій ULegend шукае ахвярадаўцаў на стварэнне мабільнага дадатку

Афіша

  • 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 21.09Выстава Кацярыны Пікірэні «Вязьмо» ў Вільні
  • 21.09Выстава пра Алеся Бяляцкага ў Берліне
  • 21.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 21.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 21.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні
  • 21.09Прэзентацыя кнігі Максіма Знака «Зэкамерон» у Стакгольме
  • 21.09Спектакль Паліны Дабравольскай «Выйду з лесу, выцягну хрыбет і ён будзе мне замест мяча» ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип