Свята казкі ў Любані!

Усіх, хто жадае паслухаць аўтэнтычную казку і сустрэцца з сапраўднымі носьбітамі традыцыі, запрашаем на рэгіянальнае свята народнай прозы “Казкі бабулі Аўдулі”, што пройдзе 25 снежня!

На свята збяруцца аўтэнтычныя разказчыкі і пераймальнікі народных казак, легенд і паданняў з Любанскага, Старадарожскага, Салігорскага, Маладзечанскага і іншых раёнаў.

У праграме:

– прэзентацыя кнігі – зборніка казак і аўдыёдаска з перашага раённага свята “Казкі бабулі Аўдулі” (2005)
– выстава дзіцячых малюнкаў-ілюстрацый да народных казак Любаншчыны
– парад казак і казачнікаў Міншчыны
– выстава-прэзентацыя вясковых прысмакаў
– ушунаванне казачнікаў і абрад праводзінаў да хаты

Свята адбудзецца 25 снежня у г. Любань Мінскай вобл., вул. Першамайская 30, Любанскі раённы цэнтр культуры.

Пачатак аб 11.00

Уваход вольны.

Тэгі: