• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.12.2015 | Афіша Навіны "Будзьма!" У краіне

Свята пачынаецца! Дзеткі пабачылі спектакль “Мама Му, Крумкач і Каляды”

11 снежня 2015 г. у  2 “А” клас школы № 23 надыйшлі Каляды  разам з выступам лялечнага тэтрыка “Лямцавая батлейка”. Дзеткі пабачылі спектакль “Мама Му, Крумкач і Каляды” паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр.

Якая асалода выступаць перад дзеткамі, якія навучаюцца ў беларускамоўнай школцы! Яны добра ведалі і перакладалі нават з ангельскай мовы на беларускую словы моўнай віктарыны. Хлопчыкі і дзяўчынкі адчувалі і разумелі ўсе жарты, гульні і смешныя сітуацыі, у якія траплялі героі спектакля. Смяяліся ўсе!!!

Кожны глядач пасля атрымаў маленькі падаруначак ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой і адбываўся выступ. Таксама дапамагла арганізаваць гэтую сустрэчу вядомая паэтка Аксана Спрынчан, якая пасля спектаклю пачаствала ўсіх Шклянкай малака – малочнымі цукеркамі ад Мамы Му.

Свята пачынаецца!!!

Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!

Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му ў выкананні “Лямцавай батлейкі” прыехала да вас у школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоу для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню [email protected], і ваш зварот не застанецца без увагі.

Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з поспехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.

Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944 г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачу Краксу ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў уганараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.

Тэгі: Мінск

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту

Шлях аналітыка — рушыць у глыбіню тэксту: чытаць патаемнае, прапісваць невідавочнае. Ну і крыху павучаць. Аналітычная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы

Створаны рэсурс па ахове акаўнтаў, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы biaspeka.me. «Дзелімся з вамі кароткім...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога

Беларуская мастачка і блогерка Ніка Сандрас трапіла ў шпіталь нейрахірургіі ў Гдыні пяць дзён таму з цяжкімі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Літрадыё вярнулася

Раней гэта быў вялізны архіў пісьменніцкіх галасоў, пісьменнікі і пісьменніцы чыталі там свае творы. А зараз мы пашырыліся, —...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту
    Грамадства
    Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы
    Грамадства
    У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    Літаратура
    Літрадыё вярнулася
    Афіша
    У Юрмале пакажуць выставу, прысвечаную беларускім пратэстам
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Андрэя Федарэнкі «Пра аднаго пісьменніка» цяпер можна паслухаць
    Гісторыя
    Тамаш Грыб — міністр БНР, муж Паўліны Мядзёлкі і Палуты Бадуновай
    Грамадства Мастацтва
    «Малюю наша жыццё». У Рызе пройдзе выстава карцін з серыі «Коцікі Свабоды»
    Грамадства
    Па манетах можна пазнаваць свой край: гісторыя аднаго хобі
    Культура
    Гомель здзіўляе кніжнымі рарытэтамі
    Каляндар
    Каляндар з 20 па 26 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Гісторыя
    Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    Кіно
    Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»
    Грамадства
    Пагром культуры. Частка ІІІ: татальная цэнзура ва ўсіх сферах
    Грамадства
    Ігар Палынскі «суду» ў Беларусі: Дзякуй! За прызнанне

Афіша

  • 21.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Імпрэза да Сусветнага дня паэзіі ЮНЕСКА ў Берліне

  • 21.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 21.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 21.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 21.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 21.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип