Суполка «Рубон» Наваполацкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны сумесна з бібліятэкай імя Я.Коласа 24 сакавіка арганізавалі ў Наваполацку творчую сустрэчу з найлепшымі літаратарамі Віцебшчыны. Падчас сустрэчы старшыня Віцебскай
філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў Франц Сіўко прэзентаваў зборнік вершаў «Ад ніў прыдзвінскіх».
Аўтары зборніка Франц Сіўко, Ірына Жарнасек, Лера Сом, Алесь Аркуш, Лявон Неўдах, Змітрок Куніцкі, Галіна Варатынская, маладыя паэты Ірына Бельская, Алесь Замкоўскі стварылі
сапраўднае свята паэзіі сваімі вершамі.
За лепшыя пытанні аматары паэзіі атрымалі ў падарунак ад суполкі «Рубон» ТБМ і СБП прэзентаваныя зборнікі паэзіі. Напрыканцы паэты ўзнагародзілі пераможцаў ІІ Агульнанацыянальнай дыктоўкі, урачыста ўганараваўшы іх зборнікамі вершаў Я.Коласа.
Фота з сайту makasin.info
Тэгі: Віцебшчына, Наваполацк