Фільм «Святая вада» беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы атрымаў дзве ўзнагароды на фестывалі «Чалавек у небяспецы» ў Лодзі

Дакументальная карціна «Святая вада» («Woda święcona») беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы ўганаравана прызам глядацкіх сімпатый і прызам «Манаполіс» за найлепшы тэлерэпартаж на фестывалі «Człowiek w Zagrożeniu», які адбываўся ў Лодзі з 16 па 22 кастрычніка. У праграме прынялі ўдзел 49 дакументальных фільмаў, 11 тэлевізійных рэпартажаў, 16 аўдыярэпартажаў. Перамогу здабыў фільм «Apolonia, Apolonia» Леі Глoб, спецыяльную ўзнагароду атрымаў украінскі рэжысёр Сяргей Лозніца. 


395417518_826527785834473_2299150785460492541_n.jpg
 Фота: Muzeum Kinematografii w Łodzi

«Прэмія за прыгожы, не надта літаральны, але надзвычай кранальны партрэт «людзей у небяспецы». Даваенны вобраз населенага пункта перад надыходзячай катастрофай. Запіс надзеі ўперамешку з нарастаючым страхам і назіранне за індывідуальнымі спосабамі барацьбы са страхам» - адзначаецца ў апісанні ўзнагароды.

Фільм 2023 года, працягваецца 19 хвілін, вытворца — тэлеканал «Белсат».

Пра што карціна?

«У адным з раёнаў Кіева ў чарговы раз адзначаюць свята Хрышчэння Гасподняга. Для гэтага ў возеры побач высеклі палонку. На беразе чуваць, як звоняць царкоўныя званы. Людзі распранаюцца і стаяць у чарзе. Да нападу Расіі на Украіну засталося 36 дзён. Буйныя планы людзей рознага ўзросту, галерэя аголеных цел і кароткія дыялогі расказваюць пра крохкасць жыцця, супярэчлівасць чалавечай веры і радасць стойкасці»

Woda-swiecona-rez.-Andrei-Kutsila-kadr-2_small-768x432.jpg

Woda-swiecona-rez.-Andrei-Kutsila-kadr-1_small-768x432.jpg

Як адзначае reform.by, беларускі рэжысёр таксама працаваў на фестывалі ў складзе журы конкурсу дакументальнага кіно.

«Праграма была вельмі моцнай! — падзяліўся кінематаграфіст. — Гран-пры конкурсу дасталася стужцы «Апалонія, Апалонія» Леа Глоб», — дадаў ён.

395443726_826527952501123_7874872584658831509_n.jpg
 Фота: Muzeum Kinematografii w Łodzi