У двух гарадах беларуска-літоўскага памежжа – Рындзюнах і Астраўцы – паэт Міхась Скобла і бард Алесь Камоцкі 17 студзеня прэзентуюць анталогію сучаснай беларускай паэзіі “Святло ў вокнах”. У Рындзюнах сустрэча адбудзецца ў Цэнтры літоўскай культуры а 9.00 ранку, а ў Астраўцы – у цэнтры пазашкольнага выхавання аб 11.00.
Анталогія сучаснай беларускай паэзіі “Святло ў вокнах” – дзвюхмоўны зборнік вершаў беларускіх паэтаў і іх перакладаў на літоўскую мову. Кніга, памерам у 400 старонак, улучае творы сучасных беларускіх паэтаў Алеся Разанава, Уладзімера Някляева, Леаніда Дранько-Майсюка, Андрэя Хадановіча, а таксама беларускіх аўтараў, што пражываюць у Літве.
На літоўскую мову творы перакладзеныя вядомымі літоўскімі перакладнікамі Владасам Бразюнасам і Алонай Лапінскене. Па словах Міхася Скоблы, ініцыятыва выдання складанкі належала літоўскаму боку. Справу падтрымала Міністэрства замежных справаў Літвы.
Тэгі: Астравец, Гарадзеншчына, Літва